Экс-сяброўка Мэла Гібсана прафінансавала аперацыі 22-м беларускім дзецям
Сёлета 39-гадовая піяністка і спявачка пералічыла на рахунак праекту 100 тысяч даляраў - грошы за яе сольны канцэрт у Лос-Анджэлесе.
Аксана хоча неўзабаве наведаць Менск і сустрэцца з тымі 22 беларускімі дзецьмі, якім ужо правялі складаныя кардыялягічныя аперацыі, а таксама пабачыць тых, каму гэтыя аперацыі прызначаныя сёлета на травень. Пра гэта яна паведаміла ў размове з журналістамі ў Маскве.
На мінулым тыдні ў расейскай сталіцы музыкантка ўзяла ўдзел ў дабрачынным канцэрце "Падаруй жыццё", сродкі ад якога пойдуць на лекаванне анкалагічна хворых дзяцей.
На пытанне, чаму яна вырашыла аказваць дапамогу чарнобыльскім дзецям, Аксана адказала: "У мяне ёсць уласныя дзеці, і я з спачуваннем стаўлюся да іншых маці з дзецьмі... Мне пашанцавала, што я ў стане дапамагчы гэтым дзецям і я маю гонар рабіць гэта".
Паводле СМІ, ні канцэрт Грыгор’евай у Маскве, ні яе праграма не былі адкрытымі для шырокай публікі і прэсы.