Ад раку (наогул) не ратуе ні садавіна, ні гародніна

Источник материала:  
Міжнародны досьлед, праведзены нядаўна сярод паўмільёна эўрапейцаў, даказвае, што рэгулярнае спажываньне садавіны і агародніны мае толькі невялікі ўплыў на абмежаваньне колькасьці захворваньняў на рак.У 1990 годзе Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндавала, што спажываньне пяці порцый садавіны і агародніны кожнага дня абмяжуе колькасьць захворваньняў на рак ды іншыя зацяжныя хваробы.

Гэтая рэкамэндацыя сталася асновай грамадзкіх кампаній дзеля прапагандаваньня здаровага харчаваньня ў шматлікіх краінах.

Аде згаданы досьлед, які рабілі ў Эўропе міжнародныя дасьледнікі пад кіраўніцтвам навукоўцаў з Mount Sinai School of Medicine у Нью-Ёрку, не падтрымаў выказаных Сусьветнай арганізацыяй здароўя спадзяваньняў, што 50 адсоткаў захворваньняў на рак можна пазьбегчы, калі людзі стануць есьці садавіну і агародніну пяць разоў на дзень.

Паводле досьледу, у найлепшым выпадку дзьве дадатковыя порцыі садавіны і агародніны штодня могуць прадухіліць 2,6 адсотка ракавых захворваньняў сярод мужчын і 2,3 адсотка такіх захворваньняў сярод жанчын.

Але дасьледнікі таксама адзначаюць, што такое малое зьмяншэньне захворваньняў магло адбыцца дзякуючы ня столькі гэтай дадатковай дыеце, колькі здаравейшаму ладу жыцьця, якога наогул прытрымліваюцца аматары садавіны і агародніны.

Хоць наўпроставая залежнасьць паміж дыетай чалавека і ракам застаецца па ранейшаму няяснай, дык дасьледнікі ня маюць сумненьняў, што якраз атлусьцеласьць зьяўляецца істотным фактарам рызыкі ракавых захворваньняў. Таму, лічаць экспэрты, спажываньне агародніны і садавіны, якое абмяжоўвае празьмернае набіраньне вагі чалавекам, усё ж можа мець пэўны ўплыў на абмежаваньне раку.
←В Небраске запретили поздние аборты во избежание страданий эмбрионов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика