Вітамін D дапамагае ад грыпу ды астмы

Источник материала:  

Досьлед праведзены на японскіх школьніках паказаў, што харчовыя дадаткі зь вітамінам D засьцерагаюць ад захворваньня на сэзонны грып і прадухіляюць прыступы астмы – паведамляе Ройтэрс Хэлт.

Ідэя досьледу зьявілася пры вывучэньні ўплыву Вітаміну D на дынаміку згубы косьцевай масы ў хворых на остэапароз. Мэдыкі заўважылі, што валянтэры, якія прымалі харчовыя дадаткі са згаданым вітамінам хварэлі на прастуду ды грып утрая радзей.

Гэта натхніла навукоўцаў Джыкейскага мэдыцынскага ўнівэрсытэту ў Токіё правесьці экспэрымэнт на некалькіх сотнях дзяцей узростам ад 6-ці да 15-ці год. Паміж сьнежнем і сакавіком палова зь іх прымала вітамін D3, які лепш засвойваецца, чым D2, што зьмяшчаецца ў стандартных мультывітамінах. Другая палова піла пляцэбу – імітацыю леку, з нэўтральным узьдзеяньнем.

Вынікі далі пераканаўчае пацьверджаньне гіпотэзе. Ужываньне 1200 міжнародных адзінак вітаміну D штодзень – паменшыла колькасьць грыпозных захворваньняў у лекаванай групе амаль на 60%. Яшчэ больш пераканаўчымі сталі вынікі назіраньня за астматыкамі. Прыпадкі там здарыліся толькі ў двух чалавек. У групе, дзе пілі імітацыю леку, колькасьць прыпадкаў была ў шэсьць разоў вышэй.

Камэнтуючы вынікі досьледу японскіх калегаў, доктар Адзіт Джындэ, з Дэнвэрскай школы мэдыцыны ў Калярада, ЗША – сказаў, што гэты досьлед стаў першым клінічным пацьверджаньнем станоўчаму ўзьдзеяньню вітаміну D на згаданыя хваробы. Гэта, праўда, толькі пачатак. Навукоўцы ня могуць патлумачыць: чаму, пры такім узьдзеяньні на грып тыпу А, харчовыя дадаткі не паўплывалі на захворваньне на грып тыпу B, які аб'яўляецца пад час другой хвалі сэзонных эпідэміяў.

Па выніках досьледу, японскія навукоўцы, аднак, лічаць, што даючы дзецям каля 1200-от міжнародных адзінак вітаміну D пачынаючы зь верасьня, можна істотна паменшыць іх шанцы падхапіць сэзонную хваробу. Пры гэтым, як і іншыя агульныя мэдычныя рэкамэндацыі – і гэтая абумоўліваецца ўхваленьнем ад вашага асабістага пэдыятра.
←При поликлиниках Минска создают общественные советы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика