У Мінску адкрылася выстава "Ахова здароўя Беларусі — 2010"

Источник материала:  
Міжнародная спецыялізаваная выстава "Ахова здароўя Беларусі — 2010" пачала працаваць 23 сакавіка ў мінскім футбольным манежы."Планамерная праца па стварэнні ў Беларусі сістэмы аховы здароўя, якая забяспечвае аказанне медыцынскай дапамогі на ўзроўні сусветных стандартаў, з'яўляецца адным з найважнейшых прыярытэтаў беларускай дзяржаўнасці", — заявіў на адкрыцці выставы міністр аховы здароўя Васіль Жарко.
Паводле яго слоў, у гэтым кірунку "зроблена многае". У 2010 годзе пачаў працаваць Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансплантацыі органаў і тканак. Плануецца правядзенне трансплантацыі першага комплексу сэрца-лёгкае, печані пацыенту-дзіцяці. Апрача таго, беларускія медыкі пачынаюць правядзенне эндаскапічных нейрахірургічных умяшанняў. Працягвае сваё развіццё кардыяхірургія, псіхіятрыя, траўматалогія, гематалогія і іншыя галіны медыцыны. Урадам прыняты дзяржаўныя праграмы на найбліжэйшую пяцігодку па ўдасканаленні анкалагічнай і супрацьтуберкулёзнай службаў.
Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя паведаміў, што сёлета на выставе "Ахова здароўя Беларусі" прадстаўлена больш як 400 прадпрыемстваў і арганізацый з 17 краін, якія з'яўляюцца вытворцамі і пастаўшчыкамі медыцынскай тэхнікі, расходных матэрыялаў, лекавых сродкаў, дыетычных і спецыяльных прадуктаў. Мэта выставы — забяспечыць агляд найноўшых дасягненняў медыцынскай навукі і практычнай аховы здароўя.

Як зазначыў міністр, больш як палова экспанентаў — беларускія прадпрыемствы і арганізацыі. Ад фармацэўтычнай прамысловасці ўдзельнічаюць прадпрыемствы канцэрна "Белбіяфарм", а таксама кампаніі "Малкут" і "Дыялек". У ліку айчынных вытворцаў медыцынскай тэхнікі, вырабаў медыцынскага прызначэння і расходных матэрыялаў — РУП "Белмедтэхніка", кампаніі "Адані", "Азгар", "Асамедыка", "Віцязь", "Кардыян", "Рэспект-плюс", "Сімург", "Салар", "Тахат", Лінлайн" і іншыя. Сярод сусветных лідэраў у гэтай сферы, прадукцыя якіх паказана ў экспазіцыі, — Siemens, General Electric, Philips, Toshiba, Leica, Zeiss, Tyco Healthcare, 3M і іншыя.

Падчас выставы Міністэрства аховы здароўя правядзе навукова-практычныя канферэнцыі, а таксама шэраг спецыялізаваных семінараў па медыцынскіх праблемах.

Выстава будзе працаваць да 26 сакавіка. Яе арганізатарам выступіла ЗАТ "Тэхніка і камунікацыі" пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя і "Белбіяфарма".

←Жарко: В Беларуси в 2010 году планируется увеличить экспорт медицинских услуг

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика