“У нас замест танных лекаў — хакейныя клюшкі”
18.03.2010
—
Новости Здоровья
Адна з галоўных тэмаў у нашай пошце апошніх тыдняў — безупынны рост коштаў на самае неабходнае ва ўмовах, калі пэнсіі і заробкі ў Беларусі ня толькі не падвышаюцца, але часам нават і падаюць.Асабліва абурае многіх людзей дарагоўля лекаў у аптэках — пры тым, што льготы, якія існавалі раней для шмат якіх катэгорый хворых, інвалідаў і састарэлых, фактычна ўсе цяперашняй уладай адменены.
З аднаго зь лістоў на гэтую тэму і пачну сёньняшнюю размову. Вось што піша наш даўні аўтар Васіль Валошка з Радашкавічаў Маладэчанскага раёну:
“Шмат разоў назіраў у аптэцы такую сытуацыю. Падыдзе чалавек да акенца, пачуе ад фармацэўта, колькі каштуюць выпісаныя яму доктарам лекі — і адыходзіць, нічога не купіўшы. Яшчэ страшней, калі гэтыя лекі былі прызначаныя дзіцяці...
Наша ўлада часта хваліцца, што беларусы нібыта жывуць лепш, чым людзі ў суседніх постсавецкіх краінах. Але як жа лепш? Я ведаю, што, напрыклад, у Літве хранічна хворыя маюць ільготы на лекі — незалежна ад таго, лічацца яны інвалідамі ці не. Ва Ўкраіне грамадзяне, якія нарадзіліся незадоўга да вайны ці падчас яе, афіцыйна прызнаныя дзецьмі вайны, і для іх таксама ўведзены ільготы, у тым ліку на лекі. І гэта ў той краіне, зь якой кпяць нашы ўлады — маўляў, там хаос і некіраванасьць у эканоміцы.
А ў нас тым часам у вялізнай колькасьці па ўсёй тэрыторыі краіны ўзводзяцца лядовыя палацы. Чыноўнікі апраўдваюцца: маўляў, спорт — найлепшыя лекі ад хваробаў. Хоць усе ведаюць, адкуль такая любоў да хакею і ў каго паталягічнае захапленьне гэтай гульнёй. У гэтага апантанага хакеіста нават пэрсанальная хакейная каманда ёсьць. Цікава, з чыёй кішэні яна аплочваецца?
Вось задаць бы нашаму прэзыдэнту пытаньне: калі б у ягонай сям’і нехта захварэў — што б ён купіў: лекі для гэтага хворага ці хакейную амуніцыю для кагосьці іншага зь сям’і (пры ўмове, што сямейнага бюджэту хапае толькі на нешта адно)? Думаю, што куплены былі б усё ж лекі. Дык чаму ў дзяржаве ўсё па-іншаму? Чаму свайму электарату, які за яго ўвесь час галасаваў (а сярод гэтых людзей нямала дзяцей вайны) ён замест танных лекаў, адрамантаваных паліклінік і бальніц спрабуе ўпіхнуць хакейныя клюшкі і канькі?
Вось такая ў нас, так бы мовіць, сацыяльная накіраванасьць”.
Сапраўды, хакей — забава не для бедных. Невыпадкова, што сярод невялікіх краін, сувымерных зь Беларусьсю па колькасьці насельніцтва, масавае разьвіцьцё гэтай гульні дазваляюць сабе пераважна краіны багатыя — Фінляндыя, Нарвэгія, Швэцыя, Швайцарыя, Данія, альбо прынамсі значна больш заможныя, чым Беларусь — Чэхія, Славакія... Ва ўмовах, калі адна хакейная клюшка каштуе больш, чым пэнсія беларускага калгасьніка, масавае будаўніцтва лядовых палацаў у райцэнтрах, якія ледзь зводзяць канцы з канцамі, выклікае шмат пытаньняў. Зрэшты, магчыма, што беларускае насельніцтва сапраўды апантанае хакеем і гатова ўкласьці мільёны даляраў не ў бальніцы і паліклінікі, якія, здараецца, па 30—40 гадоў ня ведалі рэканструкцыі, а ў лядовыя арэны? Можа, у такім разе ў гэтага насельніцтва і варта спытаць на мясцовых рэфэрэндумах, што яно выбірае — перш чым распачынаць пампэзныя спартовыя будоўлі, на якія выдаткоўваецца ільвіная доля мясцовых бюджэтаў?
Аўтар наступнага ліста — Павал Іваненка зь Менску — у сваім допісе зьвяртаецца да цырымоніі нядаўняй інаўгурацыі новага ўкраінскага прэзыдэнта Віктара Януковіча. Прэзыдэнт Беларусі, як вядома, прыляцеў у Кіеў напярэдадні ўрачыстасьці, але на саму цырымонію чамусьці спазьніўся. Што выклікала шэраг здагадак і меркаваньняў. Спадар Іваненка з гэтай нагоды піша:
“Віктар Януковіч, стаўшы прэзыдэнтам значна большай за Беларусь Украіны і выкарыстоўваючы тыя ж, што і Лукашэнка, лёзунгі сяброўства з Расеяй і шматвэктарнасьці вонкавай палітыкі, стане для беларускага лідэра сур’ёзным супернікам-цяжкавагавіком. Бо гуляць ён будзе на тым жа полі Масква — Брусэль, на якім ужо амаль 16 год пасьпяхова дзейнічае Аляксандар Рыгоравіч.
У гэтым суперніцтве зь Януковічам імідж Лукашэнкі можа істотна паблякнуць. Гэта яму, перасьпеламу палітыку, было бачна загадзя. Тым і можна растлумачыць недарэчнае спазьненьне беларускага лідэра на інаўгурацыю Януковіча ў Кіеве. Выпадковасьцю яно можа выглядаць толькі для недасьведчаных. А насамрэч яно было наўмысным, адмысловым, дэманстратыўным.
Заўважым: блаславіў Януковіча на прэзыдэнцтва Маскоўскі патрыярх Кірыл, а свой першы замежны візыт у якасьці прэзыдэнта Януковіч нанёс у Брусэль — відаць, па эўрапейскія грошы. І ўжо гэтыя першыя крокі яскрава пацьвердзілі: сапраўды, у Аляксандра Рыгоравіча зьявіўся магутны канкурэнт. І самотны выгляд Лукашэнкі падчас інаўгурацыі ў Кіеве быў вельмі сымбалічным”.
Наўрад ці, спадар Павал, гэтае спазьненьне было дэманстратыўным. Больш праўдападобнай выглядае іншая вэрсія. На інаўгурацыю ў Кіеў прыехалі многія лідэры эўрапейскіх краін — у прыватнасьці, прэзыдэнты Польшчы Лех Качыньскі, Вэнгрыі — Ласла Шоям, Літвы — Даля Грыбаўскайце, Латвіі — Валдыс Затлерс. Ня ўсім ім было ёмка знаходзіцца ў адной кампаніі зь беларускім прэзыдэнтам, у якога ў дэмакратычным сьвеце, як вядома, спэцыфічнае рэнамэ.
Магчыма, таму ён і спазьніўся на інаўгурацыю, што дазволіла яму не прабірацца да свайго месца ў адведзеным для прэзыдэнтаў адмысловым сэктары, а сесьці асобна, побач з жонкай Януковіча....
Мы вернемся да агляду лістоў на “Свабоду” пасьля кароткай абвесткі.
Пошта па-ранейшаму прыносіць нам лісты з водгукамі на нядаўняе рашэньне ўлады значна падвысіць штрафы за розныя адміністратыўныя правапарушэньні, у тым ліку за ўжываньне піва ў грамадзкіх месцах. Вось як адрэагаваў на гэтую навіну даўні сябар “Свабоды” Кастусь Сырэль з Ушачаў. Слухач піша:
“Хочацца пазайздросьціць людзям, у якіх няма большай праблемы, чым адсутнасьць магчымасьці папіць піва, седзячы на лаўцы ў цені бярозак, што растуць на сталічнай плошчы Якуба Коласа. Лагодна шапоча лісьце, шуміць вада ў фантанах, шчабечуць птушкі, грае на бязгучнай скрыпцы сьляпы бронзавы музыка, з замілаваньнем глядзіць на яго закаханая дзяўчына, — а ты сядзіш сабе, пацягваючы з рыльца чарговай бутэлькі пеністы бурштынавы напой. Любата! Можна і гарэлачкі пацягнуць, а чаму не? Вунь ён, гастраном “Сталічны”, праз дарогу! “Хто зьбегае? Піва без гарэлкі — грошы на вецер! Вазьмі дзьве, каб другі раз ня бегчы!” Змарыла цябе — дык што з таго? Вось жа ён, траўнічак зялёненькі, прыляж, паляжы, адпачні. Дзеці цябе, любага, разумнага і прыгожага, палохаюцца, да мамак сваіх туляцца? Няма чаго тут ім, смаркачам, шастаць, няхай дома сядзяць, мульцікі глядзяць! А што там гэны, у акулярах, бурчыць? Незадаволены нечым? Ды дай яму па пысе, няхай ня лезе, куды ня просяць!”, — піша ў сваім лісьце на “Свабоду” Кастусь Сырэль з Ушачаў. — Куды ўжо мне з маімі дробнымі праблемкамі! Дачка выпадковымі заробкамі перабіваецца, — залатая мэдалістка, выдатніца, кваліфікаваны філёляг з вышэйшай адукацыяй, на пяці мовах размаўляе, нікому не патрэбная ў сваёй краіне. Сын, таксама залаты мэдаліст, таксама нікому не патрэбны ў Беларусі са сваім чырвоным дыплёмам, — восьмы год у Злучаных Штатах жыве, я ўнукаў нават ня кожны год бачу. А такіх маладых людзей па краіне — тысячы! Кошты растуць, бы на дражджах, хуліганьня разьвялося — на вуліцу носу ня высунуць. А “раёнку” разгорнеш — незразумела, пра што пішуць: ці то пра Горад Сонца, ці то пра чароўную выспу Ўтопію. Паслухаеш, што людзі кажуць — архіпэляг ГУЛАГ, дый годзе. У раёне на аднаго народжанага — тры нябожчыкі, хутка вымрам усе, бы тыя дыназаўры ці маманты. Кіраўніцтва наша, ад сельсавету да сталіцы, — што пра яго казаць, усё даўно Салтыкоў-Шчадрын сказаў: “Начальство вокруг себя видим неискусное, ко взиманию податей строгое, к поданию же помощи малопоспешное”.
Сытуацыя зь півам у Беларусі чым адметная? На працягу мінулых пятнаццаці гадоў дзяржава мэтанакіравана падтрымлівала гэтую прамысловую галіну — стварала новыя вытворчасьці, наладжвала вырошчваньне ўласнай сыравіны, заваблівала замежных інвэстараў. Усё дзеля таго, каб атрымаць у бюджэт піўныя звышпрыбыткі. І свайго нібыта дамагліся: імпартэры з рынку фактычна выціснуты, уласным півам можна заліць усю Беларусь. Што, уласна, і зрабілі — залілі. Але раптам са зьдзіўленьнем выявілі, што адначасова са звышпрыбыткамі атрымалі падсаджаную на піва моладзь, нястрымны масавы алькагалізм і ўсе зьвязаныя з гэтым шматлікія сацыяльныя праблемы ў выглядзе кінутых дзяцей, арміі “бамжоў”, росту злачыннасьці... Нібы ўсе мінулыя пятнаццаць год не разумелі, што піва — гэта не малако і не мінэралка, яно нясе з сабой ня толькі звышпрыбыткі, але і звышстраты.
Нешта падобнае адбываецца цяпер у Беларусі і з разьвіцьцём так званага “гульнявога” бізнэсу. Казіно, залі гульнявых аўтаматаў, разнастайныя лятарэі множацца, як апалонікі ў гнілой сажалцы. Усё тое, ад чаго суседнія дзяржавы, дбаючы пра маральнае здароўе свайго грамадзтва, адмаўляюцца і адмяжоўваюцца, у Беларусі вітаюць і заахвочваюць. Мы, маўляў, будзем разбэшчваць не сваіх — завабім багатых гульняманаў з-за мяжы, няхай вязуць сюды свае капіталы... Дарэчы, піўныя бровары ў свой час будавалі і мадэрнізавалі таксама, абяцаючы рост экспарту. Але спойваюць чамусьці ўласнае насельніцтва, за мяжу накіроўваючы толькі мізэрную частку вырабленага.