У пінскіх аптэках прадаюць экспрэс-тэсты на наркотыкі

Источник материала:  
03.03.2010 16:42 — Новости Здоровья
У камерцыйных аптэках Пінска пачалі прадавацца экспрэс-тэсты, з дапамогай якіх можна хутка выявіць, ці ўжываў чалавек наркатычныя рэчывы.

Навінка прызначаная для выяўлення найбольш распаўсюджаных наркотыкаў: марыхуаны, гераіну, опія, амфетамінаў. Набор тэст-палосак для розных відаў наркотыкаў каштуе 24 тысячы рублёў. Аптэкары пазіцыянуюць тавар як "дапамогу для бацькоў, якім неабыякавы лёс іхніх дзяцей".

Нагадаем, сталіца Палесся з’яўляецца лідарам у Бресцкай вобласці па выяўленых злачынствах у сферы наркаабароту. Напрыклад, летась міліцыянты “накрылі” кропку продажу наркотыкаў у адной з пінскіх школаў. Акрамя таго, у горадзе і раёне выяўлена 394 чалавекі, хворых на ВІЧ (па Брэсцкай вобласці налічваецца 774 чалавек).

Фото: Еўрапейскае радыё для Беларусі

У пінскіх аптэках прадаюць экспрэс-тэсты на наркотыкі

У пінскіх аптэках прадаюць экспрэс-тэсты на наркотыкі



←Идеальный возраст для рождения детей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика