Лячыце прастату як мага хутчэй
25.02.2010
—
Новости Здоровья
Гэта хвароба не выклікае раку, не пагражае жыцьцю, але робіць яго дыскамфортным. І калі не лячыцца, дык могуць узьнікнуць іншыя сур’ёзныя праблемы са здароўем.
Мэдыцына заклікае людзей лячыць хваробу прастаты як мага хутчэй, каб пазьбегнуць праблем у будучыні. Наступствамі адэномы прастаты могуць быць камяні і розныя інфэкцыі мачавога пузыра, а таксама нырак. І тады можа запатрабавацца хірургічнае ўмяшаньне.
Многія мужчыны могуць атрымаць нядрэнны вынік ад камбінаванай тэрапіі лекамі. Таксама даюць эфэкт працэдуры з выкарыстаньнем ультрагуку, мікрахваляў, нізкачастотных радыёхваляў ці лазэраў. Амбуляторныя працэдуры ўвогуле маюць доўгатэрміновы эфэкт, але здараецца і патрэба паўтарыць іх праз пяць гадоў, ці нават раней.
Хірургі рэкамэндуюць рэзэкцыю прастаты. Гэты “залаты стандарт” хірургіі праводзіцца пад наркозам. Лішняя тканка прастаты выдаляецца з дапамогай прыбора, які ўводзіцца праз палавы член.
Ня варта зьдзіўляцца, што нават пасьля апэрацыі, сымптомы хваробы могуць заставацца. Праблема ў тым, што на стан прастаты ўплываюць многія іншыя захворваньні мачавога пузыру.
Акрамя ўзроставага тыпу захворваньня прастаты, існуюць яшчэ і іншыя. Кожны зь іх патрабуе індывідуальнага падыходу. Больш цяжкія формы могуць быць не абавязкова дабраякаснымі.
Генэтычныя тэсты даюць найлепшыя адказы на шматлікія пытаньні, зьвязаныя з хваробай прастаты. Эфэктыўнасьць лекаваньня гэтай хваробы будзе істотна большай, калі лекары змогуць дыферэнцаваць людзей у розныя групы. Гэта дазволіць умешвацца у працэс хваробы значна раней.