Мандарыны аднаўляюць печань?

Источник материала:  

Праведзенае ў Паўднёвай Карэi даследаванне паказала, што спажыванне мандарынаў спрыяе змяншэнню атлусцення печанi i змяншае тлушчавыя запасы ў брушной поласцi.

У эксперыменце ўдзельнiчалi 30 школьнiкаў, якiя пакутуюць ад атлусцення. На працягу двух месяцаў яны пастаянна ўжывалi напой з мандарынаў i рабiлi фiзiчныя практыкаваннi. Другая група з 30 чалавек рабiла фiзiчныя практыкаваннi, але мандарынавы сок не ўжывала. У вынiку першая група дзяцей страцiла 1,5 працэнта лiшняй вагi.

Яшчэ адзiн эксперымент быў праведзены на пацуках, якiм на працягу двух месяцаў калолi iн'екцыi канцэнтрату мандарынаў. Доследныя жывёлiны пазбавiлiся ад 59 працэнтаў тлушчавых запасаў з брушной поласцi i сталi меншымi ў аб'ёме на 45 працэнтаў. А такiя ж iн'екцыi, зробленыя ў другой групе доследных жывёлiн, прадэманстравалi яшчэ адзiн нечаканы эфект: аказалася, што мандарыны яшчэ i аднаўляюць печань. Цяпер у Паўднёвай Карэi ствараецца лячэбны напой, за аснову якога ўзяты мандарыны. Лiчыцца, што мандарынавы напой зможа змагацца i з атлусценнем, i са старэчай прыдуркаватасцю.

Падрыхтавала Надзея НІКАЛАЕВА.

←Занесенные ветром

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика