Бывае інфаркт, а бывае «разбітае сэрца»
10.02.2010
—
Новости Здоровья
Упершыню сіндром «разбітага сэрца» быў апісаны японскімі даследчыкамі ў 1990 годзе. Яны выказалі здагадку, што яго прычынай можа быць рэзкі выкід у кроў гармонаў стрэсу, такіх, як адрэналін.
Амерыканскія спецыялісты назіралі падобныя сімптомы ў 70 пацыентаў у 2004–2008 гадах. Кожнаму пятаму з іх было трэба неадкладнае лячэнне. Ва ўсіх пацыентаў былі ярка выяўленыя сімптомы, падобныя на сардэчны прыступ, такія як рэзкі боль у грудзях і цяжкасці дыхання.
Аднак навукоўцы адзначаюць, што
сіндром «разбітага сэрца» не нясе смяротнае небяспекі. Амаль усе, хто трапляе ў аддзяленне «хуткай» у крытычным стане з гэтай хваробай, выжываюць. Праблема ў іншым: рэдкае і малавывучанае захворванне цяжка дыягнаставаць. І паколькі хвароба «маскіруецца» пад інфаркт, пацыента і лечаць адпаведна. Між тым, многія працэдуры звычайнага «пасляінфарктнага» набора пацыентам з «разбітым сэрцам» не патрэбныя.