Дбайце пра свае ногі
09.02.2010
—
Новости Здоровья
У сярэднім за сваё жыцьцё чалавек праходзіць пехам тры разы вакол зямной кулі. Гэта вельмі вялікая нагрузка на 26 костак, 33 суставы і болей як 100 сухажыльляў, зьвязак і мышцаў, зь якіх і складаюцца ногі.У часе апошніх дасьледаваньняў амэрыканскіх навукоўцаў, 53 працэнты рэспандэнтаў заявілі, што ногі ў іх баляць да такой ступені, што яны ня могуць выконваць свае штодзённыя функцыі. Хваробы ног пераважна разьвіваюцца пасьля 60 гадоў, але могуць пачацца ўжо ў 20 – 30 гадоў. Тым ня меней, акрамя жанчын, якія рэгулярна робяць пэдыкюр, бальшыня людзей не клапоціцца пра свае ногі.
Газэта «The New York Times” друкуе шэраг парадаў амэрыканскіх лекараў, як запаволіць захворваньні ног, акцэнтуючы ўвагу на фактарах рызыкі.
Вы маеце лішнюю вагу? Атлусьценьне павялічвае нагрузкі на ўсе апорныя структуры ступні, і можа разьвіцца падэшвавы фасцыт. Таксама будзеце адчуваць боль у пяце. Таму варта пахудзець.
Вы хварэеце на цукрыцу? Тады ў вас можа быць дрэнны кровазварот, які адмоўна ўплывае на гаеньне ранаў, а гэта – шлях да ампутацыі. Хворыя на цукрыцу павінны штогод абсьледавацца ў лекараў і не насіць цеснага абутку, які муліць ногі да крыві.
У вас дрэнны кровазварот? Калі вы пакутуеце ад захворваньняў пэрыфэрыйных артэрыяў, гэта зьніжае артэрыяльны кровазварот у нагах. Паленьне цыгарэт таксама пагаршае кровазварот.
Ці скардзіліся вашы бацькі на хваробы ног? Спадчыннасьць уплывае і на хваробы ног.
У вас плоскаступнёвасьць ці высокі пад'ём? Гэта таксама фактары рызыкі. У першым выпадку -- насіце артапэдычны абутак ці абутак з абцасамі. У другім – шукайце больш прасторнага абутку і зь мяккімі укладкамі. Таксама рабіце спэцыяльныя практыкаваньні.
Вы носіце абутак на высокіх абцасах? Высокія абцасы спрыяюць скрыўленьню пальцаў нагі, зашчамленьню нэрвы ступні, вырастаньню мазалёў і балючых гузакоў на пятках. Насіце чаравікі на невысокіх абцасах.
У вас грыбок? Грыбок квітнее ў цёплым, вільготным асяродку. Насіце вільгацеадводныя шкарпэткі (не баваўняныя) і выкарыстоўвайце супрацьгрыбковыя парашкі, а прыйшоўшы дахаты, праветрыце пальцы вашых ног.
Вы зьвярталіся да артапэда? Невялікія прадметы, прыкладам, падушачкі паміж пальцаў, якія можна набыць у аптэцы, а таксама іншыя артапэдычныя сродкі могуць зьменшыць нагрузку на адчувальныя месцы, суцішыць боль і запаволіць хваробу.
Вы шпацыруеце? Чым больш вы ходзіце, тым больш практыкуеце мышцы і захоўваеце іх здаровымі.