На наступным тыдні пачнецца платная вакцынацыя ад свінога грыпу

Источник материала:  
На наступным тыдні пачнецца платная вакцынацыя ад свінога грыпу
Бясплатная вакцынацыя супраць віруса грыпу A/H1N1 завяршаецца ў Беларусі. Толькі ў Віцебскай вобласці прышчэпкі атрымалі больш за 50 тысяч чалавек — медыкаў, супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, працаўнікоў Жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспарту, сувязі і энергетыкі.На наступным тыдні пачнецца платная вакцынацыя супраць свінога грыпу. Як паведамляе Першы нацыянальны тэлеканал, прэпараты ўжо ёсць у большасці паліклінік, але беларусы не надта спяшаюцца.

Нагадаем, паводле прагнозаў медыкаў, другая хваля захворванняў ВРВІ і грыпам чакаецца ўжо на пачатку лютага.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика