Гарэлка ў мароз — бяда
22.12.2009
—
Новости Здоровья
Напрыканцы мінулага тыдня ад марозу ў Баранавiчах пацярпелi 4 чалавекi.
У траiх абмарожаны пальцы на руках — двое ў рэанiмацыi, а трэцi адмовiўся ад медыцынскай дапамогi. У цяжкiм стане прывезлi ў бальнiцу i мужчыну, якi атрымаў агульнае пераахаладжэнне. Усе пацярпелыя былi п'янымi.
Сымон Свiстуновiч.