Дзе чорт ногi зломiць?
Адказ на гэтае пытанне дакладна ведае вiцебскi карэспандэнт "Звязды"— на берагах вiцебскага Дуная!
— Такую назву мае ручай, што цячэ ў доўгiм i шырокiм яры. Вельмi брудны, мелкi гэты ручай. Карэспандэнт пабываў тут разам з работнiкамi пракуратуры Кастрычнiцкага раёна Вiцебска. Менавiта з пракурорамi таму, што ўжо нямала людзей траўмавалiся ў яры. Адзiн нядаўна загiнуў.
Гапееў яр, дзе i цячэ ручай Дунай, — у самым цэнтры Вiцебска. Яр мясцовыя жыхары называюць чортавым месцам. І ўсё адно сюды прыходзяць... Знаходзiцца ён памiж праспектам Фрунзэ, дзе сярод iншага знаходзiцца i знакамiты Летнi амфiтэатр, i вулiцай "Праўды".
Дзiўна, што натуральнага пешаходнага моста тут цераз яр няма. Людзi дзесяцiгоддзямi ходзяць па так званай эстакадзе калектара, гэта дазваляе зэканомiць шмат часу. Са школы ўсiм нам вядома — самы кароткi шлях — прамая. Вось i ходзяць па прамой. Калi ў абыход — мiнiмум хвiлiн дваццаць спатрэбiцца. Ды i толькi тым, хто даволi хутка ходзiць. Астатнiм яшчэ больш. Калi ехаць на транспарце, трэба з перасадкай.
Лесвiчныя маршы, якiя вядуць да "моста", прагнiлi — дзiркi, няроўнасцi, металiчныя элементы нейкiя ... З вялiкай i тоўстай трубы перыядычна выцякаюць нечыстоты. Як кажуць, i чорт тут ногi зломiць. Не спыняе ўсё гэта тых, хто тут ходзiць, нават, калi цёмна. Як i таблiчкi, якiя папярэджваюць, што хадзiць тут нельга ў сувязi з аварыйным станам канструкцыi (на фота). Нельга сказаць, што гарадскiя ўлады не ў курсе праблемы. Але, каб "пераправа" была поўнасцю бяспечнай, па сцiплых падлiках спецыялiстаў, трэба мiнiмум 1,5 мiльярда рублёў. А дзе ўзяць?
Аляксандр Шадура галоўны iнжынер Вiцебскага водаканала, якому i належыць калектар, адзначае, што трэба хоць бы саму трубу адрамантаваць, што ў цэнтры "моста" — ёй вось ужо больш за 40 гадоў. "Лакальныя" рамонты часцей за ўсё ў цэлым не даюць станоўчых вынiкаў...
якому i належыць калектар, адзначае, што трэба хоць бы саму трубу адрамантаваць, што ў цэнтры "моста" — ёй вось ужо больш за 40 гадоў. "Лакальныя" рамонты часцей за ўсё ў цэлым не даюць станоўчых вынiкаў...Пад эстакадай — ручаiна, на берагах якой нейкi хлам. Выкiдваюць сюды нават зламаныя халадзiльнiкi. I як данеслi? Каб спусцiцца ўнiз з высокiх берагоў, трэба яшчэ вельмi пастарацца. Асаблiва восенню i вясной, калi гразь i лужы.
Недалёка ад гэтай "народнай" пешаходнай пераправы ёсць яшчэ адно тэхнiчнае збудаванне, па якiм пракладзены кабелi электразабеспячэння. Кабельныя лiнii праклалi ў 1960 годзе. Цяпер яны на балансе Вiцебскага гарадскога РЭЗ. Раз у паўгоддзе спецыялiсты гэтай паважанай арганiзацыi павiнны праводзiць агляд гэтай тэхнiчнай трасы. I робяць. Але чамусьцi раней не заўважалi, што акрамя "правадоў", ёсць на "мосцiку" нейкiя вяроўкi, нават пажарныя рукавы?
— На вяроўках i пажарных рукавах грамадзяне з вышынi пад чатырохпавярховы дом скакалi ўнiз — рабiлi iмправiзаваныя "тарзанкi", — расказвае карэспандэнту "Звязды" старшы памочнiк пракурора Кастрычнiцкага раёна Вiцебска Ларыса Мiшанская. — Нядаўна адзiн з такiх аматараў экстрыму ў вынiку скачку пры дапамозе пажарнага рукава атрымаў цяжкiя траўмы i ў той жа дзень памёр ужо ў бальнiцы. Дарэчы, медыкаў выклiкаў яго таварыш, якi знаходзiўся ў нецвярозым стане.
Дык паглядзiце ўнiз (на фота), каб дабрацца да металiчнай канструкцыi, трэба вельмi пастарацца — ногi проста зломiш. Нейкiм чынам дабiралiся. Вызначана, што тут скакалi i няпоўнагадовыя i ўжо дарослыя людзi. Зразумела, на цвярозую галаву такiя думкi ў галаву не прыйдуць.
Паводле слоў работнiка пракуратуры, загiнуламу было ўсяго толькi 18 гадоў. I на ўлiку ў iнспекцыi па справах няпоўнагадовых знаходзiўся, i ў нарколага. Дарэчы, лячыцца адмаўляўся.
— Пасля трагедыi былi прыменены меры пракурорскага рэагавання, — працягвае старшы памочнiк пракурора. — Хоць, якiя б нi былi "рэкамендацыi", у першую чаргу бяспечнасць людзей залежыць ад iх самiх. Кажаце пра агароджы? Дык, хто вельмi пажадае, любую агароджу пералезе...
— Цяпер мы пiльна сочым за тым, каб нiхто не скакаў з гэтага збудавання, — расказвае "Звяздзе" начальнiк iнспекцыi па справах няпоўнагадовых аддзела ўнутраных спраў адмiнiстрацыi Кастрычнiцкага раёна Вiцебска Вячаслаў Пяткун. — Спецыялiсты арганiзацыi электразабеспячэння цяпер абавязкова дакладваюць нам пра вяроўкi i iншае, калi выявяць гэта на канструкцыi...
На жаль, Гапееў яр, у адрозненне ад берагоў ракi Вiцьба, у гонар якой далi iмя гораду, якiя вельмi актыўна добраўпарадкоўваюцца ў апошнiя некалькi гадоў, напэўна, яшчэ доўга будзе чакаць да сябе ўвагi. Маецца на ўвазе добраўпарадкаванне.
Думаецца, што праблема магла б вырашыцца значна танней i прасцей. Чаму б насамрэч не паставiць высокiя агароджы на шляху да збудаванняў? З дзвярыма металiчнымi, каб да iх маглi б дабрацца толькi спецыялiсты. З варотамi для тэхнiкi, калi трэба будзе яе выкарыстоўваць.
Тэхнiчна немагчыма? Ды ўсё магчыма, калi да вырашэння праблемы падысцi комплексна. Калi сыходзiў з берага яру, падлiчыў спецыяльна — за пяць хвiлiн восем чалавек накiроўвалiся на тую ж эстакаду. Не звяртаючы ўвагi на таблiчкi, усталяваныя i замацаваныя ў некалькiх месцах з папярэджаннем, што праход забаронены. Усё адно ходзяць. Нават з дзецьмi. I не пужаюцца? Пакуль...
Аляксандр ПУКШАНСКI. Фота аўтара.