Прастуджваемся часцей, але яшчэ не грыпуем...
Па iнфармацыi рэспублiканскай санэпiдслужбы, на мiнулым тыднi захваральнасць насельнiцтва на грып i вострыя рэспiраторныя iнфекцыi вырасла ў параўнаннi з папярэднiм тыднем на 8 працэнтаў. Усяго ў 18 кантрольных гарадах Беларусi было зарэгiстравана каля 53 тысяч выпадкаў прастудных захворванняў. Найбольш актыўна хварэлi на прастуду жыхары сталiцы, Лiды i Наваполацка. Істотны рост захваральнасцi быў адзначаны таксама ў Гродне (на 18,8 працэнта) i Брэсце (на 15,4 працэнта). Сярод захварэлых большую палову складаюць дзецi i падлеткi ва ўзросце да 18 гадоў — на iх долю прыпадае амаль 63 працэнты ўсiх выпадкаў. У стацыянары былi шпiталiзаваныя 802 чалавекi, дзяцей сярод iх — 84,8 працэнта.
Цяпер захваральнасць на грып носiць у Беларусi спарадычны характар, што пацвярджаецца звесткамi Нацыянальнага цэнтра па грыпе: лабараторныя даследаваннi сведчаць, што ў "вiрусным пейзажы" пакуль што пераважаюць адэнавiрусная iнфекцыя (37,9 працэнта) i РС-iнфекцыя (таксама 37,9 працэнта). Вiна вiрусаў грыпу А "даказана" толькi ў 1,7 працэнта выпадкаў.
Надзея НIКАЛАЕВА.