І зноў пра шакалад
Новае брытанскае даследаванне паказала, што 9 з 10 чалавек любяць шакалад. Кожны дзясяты хлусiць.
Роберт Пол
Калi без жартаў, многiя могуць пацвердзiць на ўласнай практыцы, што самы лепшы сродак ад дэпрэсii — шакалад. Але цi так гэта? Магчыма, проста мiф? Якiмi карыснымi якасцямi валодае гэты прадукт, мы ўжо друкавалі. Але ж шакалад можа і нашкодзіць.
Шкодныя якасцi
— Выклiкае залежнасць
Вучоныя паведамляюць, што да шакаладу можна прыахвоцiцца гэтак жа, як да цыгарэт i алкаголю.
— Псуе зубы
Наконт гэтага пункта iснуюць разнастайныя меркаваннi. Стаматолагi даказваюць, быццам шакалад сапраўды дрэнна ўплывае на зубы, вучоныя даказваюць, што разбуральнае дзеянне мiнiмальнае, у параўнаннi з iншымi прысмакамi. I тым, хто ўжывае гэты прадукт умерана i з розумам, хвалявацца няма чаго.
— Шкодны пры цяжарнасцi
I зноў меркаваннi разышлiся. Цяжарным жанчынам найстражэйшым чынам забараняюць есцi шакалад, каб у будучынi не выклiкаць у дзiцяцi алергii. Па новых звестках, шакалад зусiм не шкодзiць будучым мамам, а наадварот станоўча ўплывае на цячэнне цяжарнасцi i паляпшае настрой маладой матулi. Каму верыць? Мабыць, толькi сабе.
Разгледзеўшы станоўчыя i адмоўныя ўласцiвасцi шакаладу, можна адназначна вынесцi вердыкт — мы яго елi, ядзiм i будзем есцi ў любым выпадку, толькi цяпер для гэтага з'явiлася пару новых прычын. Паддаўшыся спакусе i паглынаючы шакаладку, заганiце згрызоты сумлення далей. Фiгуры шкоды не будзе, затое вы станеце крышачку разумнейшымi i здаравейшымi.