Амерыканская асацыяцыя лёгачных хваробаў нагадвае аб тым, якую пагрозу здароўю чалавека можа несцi пражыванне ў доме.
Пыл i сажа. Крынiцамi з'яўляюцца прадукты спальвання газу, драўляныя дэталi дома, мэбля, абагравальнiкi, тытунёвы дым. Пыл назапашваецца ў доме i выклiкае раздражненне вачэй, насмарк, рэспiраторныя iнфекцыi i бранхiты. Лiчыцца таксама, што ў запыленых памяшканнях людзi хутчэй могуць захварэць на рак лёгкiх. У якасцi барацьбы прапануецца прымусовая вентыляцыя — выкарыстанне выцяжкi на кухнi, пастаяннае праветрыванне i вiльготная ўборка памяшканняў.
Арганiчныя забруджвальнiкi. Крынiцамi з'яўляюцца фарбы, растваральнiкi, аэразолi, вадкасцi для мыцця посуду, рэпеленты, увiльгатняльнiкi паветра i г.д. Выклiкаюць раздражненне вачэй, насмарк, галаўны боль, страту каардынацыi. Можа быць негатыўны ўплыў на печань, ныркi i цэнтральную нервовую сiстэму. Некаторыя хiмiкаты, якiя выкарыстоўваюцца для вырабу бытавой хiмii, здольны правакаваць анкалагiчныя захворваннi. Неабходна вытрымлiваць правiлы захоўвання, пазначаныя вытворцам. Пажадана захоўваць бытавую хiмiю не ў жылым памяшканнi, а на балконе або ў месцы, якое добра вентылюецца.
Крынiцамi з'яўляюцца фарбы, растваральнiкi, аэразолi, вадкасцi для мыцця посуду, рэпеленты, увiльгатняльнiкi паветра i г.д. Выклiкаюць раздражненне вачэй, насмарк, галаўны боль, страту каардынацыi. Можа быць негатыўны ўплыў на печань, ныркi i цэнтральную нервовую сiстэму. Некаторыя хiмiкаты, якiя выкарыстоўваюцца для вырабу бытавой хiмii, здольны правакаваць анкалагiчныя захворваннi. Неабходна вытрымлiваць правiлы захоўвання, пазначаныя вытворцам. Пажадана захоўваць бытавую хiмiю не ў жылым памяшканнi, а на балконе або ў месцы, якое добра вентылюецца.Фармальдэгiд. Крынiцай з'яўляюцца некаторыя тканiны, дывановыя пакрыццi, клеi. Выклiкаюць раздражненне вачэй, насмарк, кашаль, раздражненне скуры, алергiчныя рэакцыi. Неабходна падтрымлiваць у доме сярэднюю тэмпературу, часцей праветрываць, асаблiва пасля з'яўлення ў доме новай крынiцы фармальдэгiду.
Крынiцай з'яўляюцца некаторыя тканiны, дывановыя пакрыццi, клеi. Выклiкаюць раздражненне вачэй, насмарк, кашаль, раздражненне скуры, алергiчныя рэакцыi. Неабходна падтрымлiваць у доме сярэднюю тэмпературу, часцей праветрываць, асаблiва пасля з'яўлення ў доме новай крынiцы фармальдэгiду.Пестыцыды. Выкарыстоўваюцца для барацьбы з сельскагаспадарчымi шкоднiкамi i ўтрымлiваюцца ў адпаведных хiмiкатах. Выклiкаюць раздражненне вачэй, носа, гартанi, пашкоджаннi цэнтральнай нервовай сiстэмы i нырак, анкалагiчныя захворваннi. Галоўны метад барацьбы — вытрымлiванне правiлаў захоўвання i прымянення, пазначаных вытворцам.
Выкарыстоўваюцца для барацьбы з сельскагаспадарчымi шкоднiкамi i ўтрымлiваюцца ў адпаведных хiмiкатах. Выклiкаюць раздражненне вачэй, носа, гартанi, пашкоджаннi цэнтральнай нервовай сiстэмы i нырак, анкалагiчныя захворваннi. Галоўны метад барацьбы — вытрымлiванне правiлаў захоўвання i прымянення, пазначаных вытворцам.Свiнец. Асноўная крынiца — аўтамабiльныя выхлапы i некаторыя фарбы. Высокая канцэнтрацыя можа выклiкаць праблемы з разумовым развiццём у дзяцей, негатыўна адбiцца на нырках, нервовай сiстэме, крывi. Метады барацьбы: што да фарбаў, то iх трэба трымаць за межамi жылых памяшканняў.
Асноўная крынiца — аўтамабiльныя выхлапы i некаторыя фарбы. Высокая канцэнтрацыя можа выклiкаць праблемы з разумовым развiццём у дзяцей, негатыўна адбiцца на нырках, нервовай сiстэме, крывi. Метады барацьбы: што да фарбаў, то iх трэба трымаць за межамi жылых памяшканняў.Азбест. Апрацоўчы матэрыял. Працяглае знаходжанне ў памяшканнi, для апрацоўкi якога выкарыстоўваўся азбест, прыводзiць да анкалагiчных захворванняў. Нельга выкарыстоўваць гэты матэрыял для ўнутраных работ.
Апрацоўчы матэрыял. Працяглае знаходжанне ў памяшканнi, для апрацоўкi якога выкарыстоўваўся азбест, прыводзiць да анкалагiчных захворванняў. Нельга выкарыстоўваць гэты матэрыял для ўнутраных работ.Бiялагiчныя забруджвальнiкi. Сырыя сцены, столь, падлога, дыван, мэбля. У сырых i цёплых месцах актыўна размнажаюцца розныя мiкраарганiзмы, многiя з якiх могуць уяўляць пагрозу для чалавека. Найбольш часта яны выклiкаюць рэспiраторныя захворваннi. Галоўны спосаб барацьбы — праветрыванне, прасушка.
Сырыя сцены, столь, падлога, дыван, мэбля. У сырых i цёплых месцах актыўна размнажаюцца розныя мiкраарганiзмы, многiя з якiх могуць уяўляць пагрозу для чалавека. Найбольш часта яны выклiкаюць рэспiраторныя захворваннi. Галоўны спосаб барацьбы — праветрыванне, прасушка.Вуглякiслы газ i двувокiс азоту. Прадукты спальвання i тытунёвы дым. Наступствы — галаўны боль, насмарк, праблемы са зрокам, сэрцабiццё. Метад барацьбы — вентыляцыя.
Прадукты спальвання i тытунёвы дым. Наступствы — галаўны боль, насмарк, праблемы са зрокам, сэрцабiццё. Метад барацьбы — вентыляцыя.Радон. Інертны газ, якi ўтвараецца ў радыеактыўных рудах i мiнералах i паступова выходзiць на паверхню зямлi. Часам радон захоўваецца ў будматэрыялах. Таксiчны радон можа выклiкаць анкалагiчныя захворваннi. Неабходна праветрываць падвалы i жылыя памяшканнi.
Інертны газ, якi ўтвараецца ў радыеактыўных рудах i мiнералах i паступова выходзiць на паверхню зямлi. Часам радон захоўваецца ў будматэрыялах. Таксiчны радон можа выклiкаць анкалагiчныя захворваннi. Неабходна праветрываць падвалы i жылыя памяшканнi.Электрамагнiтныя хвалi. Лiчыцца, што бытавыя прыборы, мiкрахвалевыя печы, радыётэлефоны i г.д. могуць негатыўна ўплываць на здароўе, але дакладных звестак аб iх уздзеяннi пакуль няма.
Лiчыцца, што бытавыя прыборы, мiкрахвалевыя печы, радыётэлефоны i г.д. могуць негатыўна ўплываць на здароўе, але дакладных звестак аб iх уздзеяннi пакуль няма.Святлана Барысенка.