Аўсянка, лэдзi!
I самае галоўнае: аўсянка — гэта вельмi смачна! Зусiм не абавязкова варыць яе на вадзе без солi i цукру, а потым плакаць, разрываючыся памiж кашай, якая не выклiкае аптымiзму, i да чорцiкаў прывабнай булачкай.
Вось рэцэпт вельмi смачнай i вельмi карыснай аўсянкi, якая сапраўды спадабаецца.
Iнгрэдыенты: аўсяныя шматкi або аўсяныя крупы, 2 сталовыя лыжкi разынак, 4-5 чарнаслiвiн, 4-5 фiнiкаў,1 банан, 2 абрыкосы.
Пастаўце на плiту кастулю з вадой (колькасць вады i крупаў залежыць ад таго, якую кашу вы любiце — вадкую або густую). Пакладзiце туды прамытыя разынкi, парэзаныя кавалачкамi чарнаслiў i фiнiкi. Давядзiце да кiпення, трохi пасалiце (каша не павiнна быць яўна салёнай; соль патрэбная, толькi каб злёгку адцянiць смак). Пакладзiце аўсяныя шматкi, перамяшайце. Дадайце нарэзаныя банан i абрыкосы. Варыце 5 хвiлiн, памешваючы, затым выключыце агонь i пакiньце кашу пастаяць хвiлiн 10. Не выварвайце ўсю ваду, iнакш каша будзе занадта густая. Здымаючы кашу з плiты, пераканайцеся, што ў каструлi засталася невялiкая колькасць вадкасцi. Цукар дадаваць не трэба — фiнiкi i банан выдатна заменяць яго. Смаката i карысць гарантаваныя!
А яшчэ аўсянка можа зрабiць прыгажуняй любую дзяўчыну, нават самую патрабавальную i незадаволеную сабой. Гэта выдатны прыродны сродак для ўвiльгатнення i сiлкавання скуры, i каштуе ён зусiм нядорага! Iснуе нямала рэцэптаў аўсяных масак, пiлiнгаў i геляў. Вось некаторыя з iх.
1. Маска для твару
Вазьмiце адну сталовую лыжку аўсяных шматкоў. Дадайце адну сталовую лыжку свежавыцiснутага апельсiнавага або лiмоннага соку. Сокi можна замянiць эфiрным алеем: спатрэбiцца 5 кропель апельсiнавага або 5 лiмоннага. Улiце лыжку цёплага малака. Размяшайце. Атрыманую кашыцу накладзiце на твар на 20 хвiлiн, затым змыйце. Ваша скура — чыстая i ззяе!
2. Гель для душа
Невялiкую колькасць аўсяных круп залiце кiпенем i настойвайце каля гадзiны. Павiнна атрымацца даволi густая кашка. Затым вазьмiце марлю i пакладзiце туды кашку. Марлю загарнiце так, каб аўсянка не вывальвалася. Адпраўляйцеся ў ванну. Пратрыце ўсё цела гэтай "аўсянай мачалкай" пасля завяршэння купання. Увiльгатненне i сiлкаванне забяспечаныя. Ваша скура — мяккая i далiкатная!
3. Скраб для цела
1 шклянку аўсяных шматкоў i 1 сталовую лыжку кававых зярнят змялiце ў кавамолцы. Змяшайце з чайнай лыжкай мёду. Можна дадаць па некалькi кропель эфiрнага алею апельсiна i iланг-iланга. Таксама можна дадаць сталовую лыжку молатай марской солi. Яна выклiкае прыток крывi да скуры i танiзуе яе. Аднак тым, у каго скура адчувальная, лепш абысцiся без гэтага дадатку, таму што скуру будзе адчувальна пашчыпваць. Усе iнгрэдыенты старанна змяшайце. Перасыпце ў прыгожы слоiчак i выкарыстайце ў якасцi скрабу. Ваша скура — здаровая i гладкая!