Як мiнiмiзаваць наступствы ад сустрэчы з пандэмiчным вiрусам грыпу?
Асаблiвая роля ў папярэджаннi развiцця ўскладненняў i наступлення смерцi адводзiцца прымяненню двух прэпаратаў — асельтамiвiру i занамiвiру .
Эксперты СААЗ канстатуюць, што ва ўсiм свеце ў большасцi пацыентаў, iнфекцыяваных пандэмiчным вiрусам, назiраюцца тыповыя сiмптомы грыпу, i поўная папраўка наступае праз адзiн тыдзень нават пры адсутнасцi нейкага медыкаментознага лячэння. Пацыентам, у якiх хвароба працякае без ускладненняў, не патрабуецца лячэння супрацьвiруснымi прэпаратамi. У той жа час пацыентам, у якiх маюцца хранiчныя захворваннi, якiя павышаюць рызыку развiцця больш цяжкай хваробы, СААЗ рэкамендуе лячэнне асельтамiвiрам цi занамiвiрам. Каля 40 працэнтаў цяжкiх выпадкаў працякання грыпу А/H1N1 рэгiструюцца сярод дзяцей i дарослых без хранiчных захворванняў, часцей за ўсё ва ўзросце да 50 гадоў. У некаторых з гэтых пацыентаў назiраецца раптоўнае i вельмi iмклiвае пагаршэнне iх клiнiчнага стану, звычайна на 5-ы цi 6-ы дзень пасля з'яўлення першых сiмптомаў захворвання. Лячэнне такiх пацыентаў павiнна адбывацца ў аддзяленнях iнтэнсiўнай тэрапii.
СААЗ рэкамендуе неадкладна распачынаць супрацьвiруснае лячэнне дзяцей, стан якiх iмклiва пагаршаецца, не чакаючы вынiкаў лабараторных тэстаў. Гэта рэкамендацыя адносiцца таксама да цяжарных жанчын i людзей са спадарожнiкавымi хранiчнымi захворваннямi. Лепшых клiнiчных вынiкаў можна дабiцца, калi распачаць лячэнне на працягу 48 гадзiн пасля з'яўлення трывожных сiмптомаў.
Надзея НIКАЛАЕВА.