Amnesty International: У Беларусі па-ранейшаму парушаюцца правы чалавека

Источник материала:  
16.04.2020 14:34 — Новости Экономики

У прошлым годзе ў Беларусі па-ранейшаму парушаліся правы чалавека: выкарыстовывалася смяротнае пакаранне, абмяжоўвалася свабода слова, свабода мірных сходаў, свабода СМІ. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе «Правы чалавека ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі у 2019 годзе», прадстаўленым Міжнароднай няўрадавай праваабарончай арганізацыяй Amnesty International.


Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Як адзначылі аўтары дакладу, у 2019 годзе грамадства сутыкнулася з вялікай колькасцю выклікаў, якія пагражаюць правах чалавека. Краіны Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі не сталі выключэннем, паколькі ўлады многіх з іх так ці інакш абмяжоўвалі правы і свабоды грамадзян.

Што тычыцца Беларусі, то ў дакладзе адзначаецца, што Беларусь заставалася адзінай у Еўропе і постсавецкім рэгіёне дзяржавай, дзе выкарыстовывалася смяротнае пакаранне, якая вынесла тры смяротныя прысуды і пакарала смерцю па меншай меры трох зняволеных. Змены ў заканадаўстве ў сферы правоў на свабоду выказвання меркаванняў і мірных сходаў прывялі да яшчэ большых абмежаванняў, у прыватнасці, свабоды ў інтэрнэце і дзейнасці СМІ, а таксама права на пратэст.

Моцна залежна ад Расіі

Аўтары даклада пішуць, што Беларусь па-ранейшаму застаецца моцна залежнай у эканамічным дачыненні ад Расіі, у той час жа час паміж імі захоўвалася напружанасць з-за коштаў на імпартаваныя энерганосьбіты і супраціву Беларусі ісці шляхам далейшай інтэграцыі, якая магла б пагражаць яе суверэнітэту.

Парламенцкія выбары ў лістападзе 2019 года, на думку Amnesty International, прайшлі пры нізкай яўцы, у выніку іх паўстаў цалкам лаяльны прэзідэнту парламент. Незалежныя мясцовыя і міжнародныя назіральнікі шырока раскрытыкавалі выбары за невыкананне дэмакратычных стандартаў падчас іхнага правядзення. Шмат якія кандыдаты, што лічыліся нелаяльнымі да рэжыму, былі дыскваліфікаваныя па сумнеўных тэхнічных прычынах, а ўсе абвінавачванні ў фальсіфікацыі вынікаў галасавання былі праігнараваныя.

Апазіцыянераў па-ранейшаму пераследуюць

Таксама ў Беларусі па-ранейшаму строга абмежаваная ў заканадаўстве і на практыцы свабода выказвання меркаванняў: апазіцыянеры і іншыя нязгодныя сутыкаліся з пераследам і іншымі рэпрэсіямі з боку ўладаў, у тым ліку шляхам узбуджання адміністрацыйных і крымінальных працэсаў.

— Змены ў законе аб СМІ, якія набылі моц у снежні 2018 года, зрабілі значна больш жорсткім дзяржаўны кантроль над інтэрнэт-СМІ. Закон абавязаў зарэгістраваныя і незарэгістраваныя інтэрнэт-СМІ рэгістраваць імёны людзей, якія пакідаюць каментары і прадстаўляць адпаведную інфармацыю ўладам па запыце. Ён таксама ўвёў адказнасць уладальнікаў зарэгістраваных інтэрнэт-СМІ за змест каментароў. Нягледзячы на перапынак у пераследзе журналістаў пад час правядзення Еўрапейскіх гульняў у Мінску ў чэрвені, улады працягвалі накладаць вялікія штрафы на журналістаў-фрылансераў, якія супрацоўнічалі з міжнароднымі СМІ, — адзначаецца ў дакладзе.

Права на свабоду мірных сходаў у Беларусі па-ранейшаму строга абмяжоўваецца заканадаўствам і правапрымяняльнай практыкай, а асобы, якія спрабавалі скарыстацца з яго, падлягалі арыштам з боку міліцыі (часта з ужываннем празмернай сілы), буйным штрафам і адвольным затрыманням.

— Змены ў Законе аб масавых мерапрыемствах набылі моц у студзені і ўвялі новыя працэдуры і грашовыя сумы для арганізатараў публічных мерапрыемстваў, якіх абавязалі плаціць за паслугі міліцыі, хуткай дапамогі і прыборкі тэрыторыі. Мала таго, што ўсе сходы па-ранейшаму патрабавалі папярэдняга ўведамлення і адмысловага дазволу ўладаў, дык працэдура ўведамлення была распаўсюджаная і на канкрэтныя, папярэдне вызначаныя для сходаў без папярэдняга дазволу месцы (як правіла, у аддаленых раёнах). На практыцы дазвол на правядзенне сходаў у іншых месцах часта не даваўся або зацягваўся, — пішуць аўтары.

Прысуды па арт.328 — выніка несправядлівага судовага разгляду

Існуюць дакладныя звесткі пра сотні дзяцей і маладых людзей, якія адбывалі працяглыя турэмныя тэрміны за нязначныя негвалтоўныя злачынствы, звязаныя з наркотыкамі. Сярод іх дзясяткі, а магчыма, і сотні адбывалі працяглыя тэрміны пакарання за дробныя негвалтоўныя злачынствы, звязаныя з наркотыкамі і ўчыненыя ў дзяцінстве. Прысуды многіх з іх сталі вынікам несправядлівага судовага разгляду, а дзеці ва ўзросце 17 і нават 16 год былі пасаджаныя ў турму на тэрмін да 11 гадоў паводле артыкулу 328 Крымінальнага кодэкса аб незаконным абароце наркотыкаў у якасці членаў злачынных «груп», прычым часта без вызначэння іншых членаў груп.

Дыскрымінацыя

Amnesty International таксама адзначае, што некаторыя ўразлівыя групы меншасцяў - ромы, ЛГБТІ-актывісты — у Беларусі па-ранейшаму сутыкаліся з дыскрымінацыяй і недастатковай абаронай перад законам, што прыводзіла да атмасферы страху і самацэнзуры.

←Reserved возвращается в Минск. Новый флагманский магазин откроют осенью

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика