А1 распачне рэалізацыю экалагічных праектаў

Источник материала:  
14.01.2020 15:12 — Новости Экономики

Кампанія А1 абвясціла аб пашырэнні стратэгіі ў сферы сацыяльнай адказнасці. Да ліку ўжо існых прыярытэтаў – дапамога дзецям і падтрымка нацыянальнай самаідэнтыфікацыі – дабавіцца экалогія. Адным з першых крокаў у гэтым кірунку стане арганізацыя ў 2020 годзе маштабнай экалагічнай канферэнцыі, якая аб’яднае лепшыя беларускія практыкі і перадавы вопыт краін міжнароднай групы A1 Telekom Austria Group.

Стратэгія кампаніі ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці (КСА) была прадстаўлена ў 2014 годзе. Яна была распрацавана пры ўдзеле супрацоўнікаў і зацверджана топ-менеджментам. За апошнія пяць гадоў па ініцыятыве і пры ўдзеле кампаніі А1 быў рэалізаваны шэраг буйных сацыяльна значных праектаў. У іх ліку дабрачынная праграма «Бяжым у дапамогу дзецям» (#velcombegom), маштабны дабрачынны праект «Я бачу!» сумесна з Беларускім дзіцячым фондам, шматгадовая падтрымка Сямейнага інклюзіў-тэатра «i», які дапамагае працэсу сацыяльнай адаптацыі дзяцей з аўтызмам.

Кампанія паслядоўна прасоўвае ініцыятывы па падтрымцы беларускай мовы і нацыянальнай культуры. У прыватнасці, з 2015 года былі рэалізаваны адукацыйны праект для школьнікаў «Чытаем па-беларуску з velcom» і прысвечаны сучаснай беларускай літаратуры праект MOVABOX, атрымаў падтрымку праект «Беларускія ўікэнды» па перакладзе і кінапракату замежных фільмаў на беларускай мове. Традыцыйны летні фестываль «Класіка ля Ратушы з А1» сталася падзеяй у культурным жыцці не толькі Мінска, але і іншых гарадоў Беларусі.

Пачынаючы са жніўня 2019 года, А1 даў старт шэрагу новых КСА-ініцыятыў, такіх як сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» для беларускіх старшакласнікаў, арт-праект па стварэнні муралаў у Мінску мастакамі з розных краін «Будучыня», падтрымка дзіцячага футбольнага клуба «А1 Юніор». Кампанія таксама выступае генеральным партнёрам 100-га сезона Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і прымае актыўны ўдзел у праекце #UNOVIS100 да юбілею сусветна вядомага мастацкага аб'яднання УНОВІС з Віцебска.

«Пазітыўныя змены, звязаныя з рэбрэндынгам кампаніі ў 2019 годзе, не маглі не закрануць і нашу дзейнасць у галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці. Мы верым, што сваімі намаганнямі ў сферы КСА не проста мяняем да лепшага жыццё канкрэтных людзей і вырашаем сацыяльныя праблемы, але і ў нейкай ступені фарміруем трэнды, у адпаведнасці з якімі развіваецца грамадская думка. Тэма экалогіі разнастайная і з кожным годам становіцца ўсё больш заўважнай. Мы будзем улічваць беларускую і еўрапейскую экспертызу для падрыхтоўкі эфектыўных «зялёных» праектаў», – адзначыў генеральны дырэктар кампаніі А1 Гельмут Дуз.

Дзейнасць А1 у сферы КСА ўжо не раз была адзначана ўзнагародамі і перамогамі на буйнейшых прафесійных фестывалях і конкурсах. Так, у лістападзе 2019 года А1 ўганаравалі ўзнагародай «За новыя адказныя практыкі вядзення бізнесу» на Публічных слуханнях сацыяльна адказных кампаній Беларусі.

←В Брестской области подбирают кандидатов в независимые директора открытых акционерных обществ с долей государства в уставных фондах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика