У знак салідарнасці з Мінскам. У Віцебску прайшла акцыя за незалежнасць Беларусі

Источник материала:  
29.12.2019 21:29 — Новости Экономики

У нядзелю, 29 снежня, больш за 15 жыхароў Віцебска выйшлі на плошчу Перамогі і зладзілі акцыю супраць інтэграцыі з Расіяй. Актывісты трымалі ў руках расцяжку «Незалежнасць» і плакаты з лозунгамі. Акцыя доўжылася 20−25 хвілін, паведамляе «Віцебская вясна».


Фота: Зміцер Міраш

Акцыя за незалежнасць Беларусі прайшла на фоне «Трох штыкоў» на плошчы Перамогі ў Віцебску. Удзел у ёй узялі 15 актывістаў: палітыкі, блогеры, простыя гараджане.

Людзі трымалі ў руках расцяжку «Незалежнасць», бел-чырвона-белыя сцягі і самаробныя плакаты з лозунгамі. Пазней быў разгорнуты дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг.


Фота: Зміцер Міраш

Фота: Зміцер Міраш

Акцыю здымалі на відэакамеры супрацоўнікі міліцыі ў цывільнай вопратцы. Затрыманняў (на момант да 14 гадзін нядзелі) не было.


Фота: Зміцер Міраш

Нагадаем, у снежні ў Мінску прайшло ўжо чатыры акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй. Усе яны былі прымеркаваны да перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Пасля масавых акцый 7 і 8 снежня міліцыя правяла з іх удзельнікамі прафілактычныя гутаркі, папярэдзіўшы аб парушэнні закона, на частку склалі пратаколы па арт. 23.34 КаАП (Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Над большасцю ўдзельнікаў ужо прайшлі суды: значная частка атрымала штрафы, некалькі чалавек, у тым ліку арганізатара акцый Паўла Севярынца, суд адправіў на «суткі».

←Планы основаны на реальных возможностях. Интервью с новым председателем правления Глусского райпо Людмилой Богдановой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика