Мастака Алеся Пушкіна затрымалі ў Крупках падчас перформансу за беларускую мову

Источник материала:  
06.06.2019 18:02 — Новости Экономики

У 220-ю гадавіну нараджэння расійскага паэта Аляксандра Пушкіна ягоны беларускі цёзка, мастак Алесь Пушкін, зладзіў перформанс у Крупках супраць дыскрымінацыі беларускай мовы і русіфікацыі. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».


6 чэрвеня Алесь Пушкін выйшаў да крамы сеткі «Еўраопт» у цэнтры Крупак (Мінская вобласць) з плакатамі «Achtung Russia!» і «Bloodymir!» з выявамі Пуціна, а таксама плакатамі «Stop russian agression on Europe» («Спыніце расейскую агрэсію ў Еўропе»), «Russia — war!» («Расея — вайна»), «Беларусь у NATO» і сцягам Паўночнаатлантычнага альянсу.

Пратэстнай пляцоўкай стала крама, у якой 8 мая ў Пушкіна адбыўся інцыдэнт на моўнай глебе: яго адмовіліся абслугоўваць па-беларуску.​

Праз паўгадзіны да Пушкіна выйшаў ахоўнік крамы, а неўзабаве пад’ехала міліцыя.


Яны канфіскавалі ўсе плакаты і сцяг мастака, а пасля — хаця Пушкін супраціўляўся, — яго сілай зацягнулі ў міліцэйскую машыну.

←Посол России в Минске: Потенциал Союзного договора велик

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика