Як сэканоміць на камуналцы, адпачываючы
Што трэба зрабіць, каб атрымаць зніжку, за якія паслугі можна не плаціць, калі ў кватэры ніхто не пражывае, расказала намеснік начальніка разлікова-інфармацыйнага цэнтра Наталля Яцкевіч.
Калі людзі адсутнічаюць па месцы жыхарстава больш за дзесяць сутак і могуць пацвердзіць гэта дакументамі, то па іх заяве можна зрабіць пераразлік за вываз цвёрдых бытавых адходаў.
Калі пры гэтым у памяшканні адсутнічаюць лічыльнікі (часта такое сустракаецца ў інтэрнатах), то можна не плаціць таксама за водазабеспячэнне, водаадвядзенне, падагрэў вады.
Дакументы і заяву трэба прынесці ў разлікова-інфармацыйны цэнтр не пазней, чым праз сем дзён пасля прыезду. Што можа пацвердзіць вашу адсутнасць дома? Гэта імянныя праязныя білеты, пуцёўка ў санаторый і даведка з бальніцы.
Таксама падставай для пераразліку могуць стаць камандзіроўка, выезд на вучобу ці знаходжанне ў месцах пазбаўлення волі.
Віялета ВОЙТКА.