Основные требования СанПиНа обсудили на обучающем семинаре в райисполкоме

Источник материала:  

У Карэліцкім райвыканкаме адбыўся семінар для індывідуальных прадпрымальнікаў Карэліччыны, на якім уся ўвага была нададзена асноўным кірункам дзяржаўнага санітарнага нагляду ва ўмовах зменлівага заканадаўства.

Адкрыў сустрэчу намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама па эканоміцы І. Р. Лазарэвіч.
– Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 года “Аб развіцці прадпрымальніцтва” і 7 указаў па розных накірунках стварылі выдатную базу для стымулявання дзелавой актыўнасці і развіцця малога бізнесу. Значна зніжаны санітарна-гігіенічныя патрабаванні да суб’ектаў гаспадарання. З 1056 патрабаванняў засталіся толькі 80, – адзначыў І. Р. Лазарэвіч.
У семінары прынялі ўдзел галоўны ўрач Карэліцкага райЦГЭ А. У. Германюк, загадчык аддзялення гігіены харчавання Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя М. М. Руфкіна і ўрач-гігіеніст гэтай жа ўстановы К. Л. Макуць.
Адным з пытанняў, якое цікавіла прадстаўнікоў малога бізнесу Карэліччыны, стаў рэжым працы той ці іншай гандлёвай кропкі.
– Безумоўна, на шыльдзе аб графіку працы невялікага кіёска, у якім працуе толькі адзін прадавец, абавязкова павінен быць указаны час тэхнічных перапынкаў. Закрыць магазін і выйсці па асабістых справах, прымацаваўшы на дзвярах запіску “Буду праз 5 хвілін”, нельга, – адзначыла Марыя Руфкіна.
Не засталіся без увагі санітарна-гігіенічныя патрабаванні, ад якіх залежыць здароўе пакупнікоў. Размова ішла пра таварнае суседства на прылаўках магазінаў і тэрміны прыгоднасці прадуктаў харчавання.
– Нядаўна на прылаўках аднаго з невялікіх магазінаў г. Гродна, які займаецца рэалізацыяй бытавой хіміі, побач з пральным парашком з’явіліся дзіцячыя кашы і сокі. Такое таварнае суседства проста немагчыма. Яно можа быць небяспечным для дзіцячага арганізма, – адзначыла М. М. Руфкіна. – Што датычыцца тэрмінаў прыгоднасці прадуктаў харчавання, то існуе такое паняцце, як ступені рызыкі. Калі хлеб мы яшчэ можам ужываць, то пратэрмінаваныя малочныя прадукты альбо астуджанае мяса пагражаюць сур’ёзным атручваннем.
Аксана ЯНУШ.

←Чем привлекает покупка жилья в лизинг

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика