Мікалая Чарнавуса аштрафавалі за "лжывае паведамленьне" пра п'янку ў райвыканкаме

Источник материала:  
28.04.2017 20:59 — Новости Экономики

Баранавіцкі актывіст партыі БНФ Мікалай Чарнавус-старэйшы пакараны 10 базавымі велічынямі (230 рублёў) штрафу. Суддзя Аксана Літвінчык прызнала Чарнавуса вінаватым у «заведама лжывым паведамленні».

Гэтым «ілжывым паведамленнем» суд прызнаў тэлефанаванне Мікалая Чарнавуса ў міліцыю з заявай, што чыноўнікі райвыканкаму нібыта «ўжываюць спіртныя напоі і весяляцца на працоўным месцы ў працоўны час».

Як распавядаў Свабодзе Мікалай Чарнавус, аднойчы, калі ён зайшоў у райвыканкам па справе, патрэбныя кабінеты былі зачыненыя, і толькі ў адным «адбывалася нейкае святкаванне — смех, звон келіхаў».

Тады Чарнавус выклікаў міліцыю, каб тая разабралася, ці не ўжываюць чыноўнікі алкаголю ў працоўны час на працоўным месцы. Мэдагляд алкаголю ў іх крыві не знайшоў.

У выніку прадстаўнікі райвыканкаму падалі скаргу ў суд на Чарнавуса.

←США продлили приостановку санкций против белорусских компаний

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика