"Беларусь і ЗША аб'ядноўвае больш, чым раз'ядноўвае". Дыпламатычным адносінам краін 25 год

Источник материала:  
28.12.2016 17:29 — Новости Экономики
Фото: www.naviny.by

Сёння спаўняецца 25 гадоў з дня ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Злучанымі Штатамі Амерыкі. Як нагадвае беларускае МЗС, 28 снежня 1991 года ў выніку абмену нотамі беларускі і амерыканскі бакі дамовіліся аб усталяванні дыпламатычных адносін на ўзроўні пасольстваў. У 1992 годзе ў Мінску і Вашынгтоне пачалі працаваць пасольствы дзвюх краін.

Злучаныя Штаты сталі другой краінай у свеце, якая, прызнала суверэнітэт Рэспублікі Беларусь, прапанавала маладой беларускай дзяржаве наладзіць поўныя дыпламатычныя адносіны і абмяняцца пасламі.

«Сімвалічна, што юбілей усталявання беларуска-амерыканскіх дыпламатычных адносін прыпадае на перыяд паступовай нармалізацыі двухбаковых дачыненняў, аднаўлення даверу і вяртання бакоў да дыялогу па шырокаму спектру пытанняў - ад эканомікі і інвестыцый да ваеннай сферы, культуры і захавання спадчыны, ад развіцця дэмакратычных інстытутаў да ўмацавання навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння. Беларусь і ЗША аб’ядноўвае нашмат больш, чым раз’ядноўвае», — адзначае беларускае знешнепалітычнае ведамства.

Беларускі бок выказвае спадзеў, што распачаты працэс паступовага паляпшэння дачыненняў паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі будзе не толькі садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі і вырашэнню складаных пытанняў двухбаковых дачыненняў, але і стане фактарам нармалізацыі міжнароднай сітуацыі і ўмацавання рэгіянальнай бяспекі ва Усходняй Еўропе.

У сваю чаргу, Амбасада ЗША ў Беларусі ў звароце з нагоды гэтай даты таксама адзначае, што Злучаныя Штаты спадзяюцца на ўзмацненне адносінаў на карысць інтарэсаў абедзвюх краін.

«З моманту ўсталявання дыпламатычных адносін Злучаныя Штаты цвёрда падтрымлівалі незалежнасць і суверэнітэт Беларусі на шляху да большай дэмакратыі і дабрабыту», — адзначаецца ў звароце.

←Братьям Каричам отдали под застройку участок на Октябрьской площади в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика