Эканоміка live. Перспектывы гандлю з Украiнай: калі сусед патрапіў у крызіс, варта паклапаціцца пра сваю канкурэнтаздольнасць
22.05.2014 12:28
—
Новости Экономики
За апошнія гады Украіна трывала замацавалася сярод асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі, а летась і ўвогуле апынулася на другім месцы пасля Расіі. Беларускі экспарт у гэтую краіну ў 2013 годзе дасягнуў, паводле дадзеных Белстата, 4,2 млрд долараў, імпарт - 2,1 млрд долараў. Аднак цяпер гэтая краіна перажывае цяжкія часы, што, хутчэй за ўсё, адаб'ецца на нашых пазіцыях на ўкраінскім рынку.
Вядома, што большая частка беларускага экспарту ва Украіну - гэта нафтапрадукты (калі трошкі шырэй - мінеральнае паліва). Летась на іх прыпала амаль ¾ беларускага экспарту ў гэтую краіну (гл. малюнак). Калі б не нафтапрадукты, сальда гандлю з Украінай апынулася б адмоўным (-0,9 млрд долараў) замест дадатнага (+2,1 млрд долараў). Але нават без нафтапрадуктаў наш экспарт ва Украіну перавысіў 1,2 млрд долараў - гэта больш, чым экспарт з Беларусі ў Казахстан, які мае з намі глыбокія інтэграцыйныя стасункі. Гэта значыць, што Україна з'яўляецца для нас адным з найбольш важных рынкаў.

Пры гэтым беларускія тавары не здолелі заняць важную частку ўкраінскага рынку. Доля Беларусі ва ўкраінскім імпарце адносна невысокая - 6%, а калі не ўлічваць пастаўкі мінеральнага паліва - каля 2%. І калі дзякуючы нафтапрадуктам наша роля на ўкраінскім рынку падвысілася (у 1998 г. пастаўкі з Беларусі займалі толькі 2,4% украінскага імпарту), то па большасці астатніх пазіцый наша прысутнасць на рынку Украіны зменшылася. І гэта здарылася ў спрыяльныя часы. Паміж 1998 і 2012 гадамі (апошнія падрабязныя ўкраінскія дадзеныя ёсць менавіта за 2012 год) украінскі імпарт вырас амаль у 6 разоў. За гэты ж перыяд украінскі імпарт з Беларусі падвысіўся больш чым у 13 разоў - але цалкам за кошт нафтапрадуктаў. Без іх рост склаў бы 2,9 разу - амаль удвая павольней за весь украінскі імпарт. Такім чынам, беларускія прадпрыемствы не здолелі выкарыстаць спрыяльныя ўмовы, каб значна павялічыць сваю прысутнасць на ўкраінскім рынку. А цяпер спрыяльныя часы на гэтым рынку мінаюць.
Паводле прагнозаў Міжнароднага валютнага фонду, Украіну ў 2014 годзе чакае падзенне рэальнага ВУП на 5% (МВФ чакае скарачэння і спажывецкага, і інвестыцыйнага попыту), а таксама інфляцыя, блізкая да інфляцыі ў Беларусі (16,6%), і дэвальвацыя грыўны па выніках году прыкладна на 30-40%. Відавочна, што нашы экспарцёры сутыкнуцца з меншым попытам, а праз істотнае паслабленне грыўны ў адносінах да беларускага рубля (на 15-25%) наш экспарт зробіцца менш прывабным для ўкраінцаў, а іх імпарт - прывабнейшым для нас. Каб уявіць сабе памер праблемы, можны параўнаць сітуацыю з 2009 годам. Тады ВУП Украіны скараціўся амаль на 15%, інфляцыя была трошкі вышэй за беларускую, грыўна з пачатку крызісу дэвальвавалася на 58%, а беларускі рубель -на 33%. Як вынік, украінскі імпарт тавараў без мінеральных прадуктаў (таварнай групы, у якую ўваходзяць нафта, газ, нафтапрадукты і т. п.) за 2009 год згубіў 35%, а ўкраінскі імпарт тых жа тавараў з Беларусі - 54%! Такім чынам, 2014 год будзе для беларускіх кампаній на ўкраінскім рынку няпростым. Але гэта - найбольш відавочныя наступствы.
Адзін мой украінскі сябра-эканаміст, калі я паспачуваў яму наконт сітуацыі ў ягонай краіне, сказаў прыкладна наступнае: затое нарэшце ў краіне пачаліся здаровыя працэсы! Давайце ўявім сабе, што эканамічныя ўлады Украіны істотна палепшылі ўмовы вядзення бізнесу, умацавалі фінансавую дысцыпліну, дасягнулі пэўных поспехаў у барацьбе з карупцыяй. Так, дзеля гэтага трэба трохі напружыць фантазію, але з Украінай зараз пачынаюць шчыльна працаваць МВФ, Сусветны банк і іншыя міжнародныя фінансавыя арганізацыі, якія даюць грошы на рэформы. Новых стабільных уладаў пакуль што няма, а нават каб былі, то дзяліць пакуль што асабліва няма чаго. А значыць, верагоднасць рэформаў існуе! У выпадку, калі яны адбудуцца і ўкраінскі бізнес атрымае хаця б беларускія ўмовы (я зараз кажу пра тыя рэчы, што мерае рэйтынг Doing Business) - то праз год-два, калі сітуацыя трохі стабілізуецца, гэтую краіну будзе чакаць пэўны росквіт нацыянальнага бізнесу. Гэта значыць, што канкурэнцыя будзе мацнейшай, і нашыя пазіцыі, у першую чаргу - беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў, - могуць пахіснуцца яшчэ больш. А ў выпадку, калі адносіны паміж Расіяй і Украінай нармалізуюцца, гэты мацнейшы ўкраінскі бізнес зможа пасунуць нас і на расійскім рынку. Ізноў жа, гаворка ідзе найперш пра дзяржаўныя прадпрыемствы, бо беларускі прыватны бізнес якраз і падвысіў сваю прысутнасць на рынку Украіны за апошнія гады.
Я не буду разважаць на тэмы кшталту "а што, калі мы праз больш сяброўскія адносіны пачнем прадаваць ва Украіну больш, чым раней". Я хачу сказаць пра іншае: пасля крызісаў эканомікі нярэдка робяцца здаравейшымі, таму калі твой сусед патрапіў у крызіс, варта паклапаціцца пра сваю канкурэнтаздольнасць. На жаль, мы амаль не "паздаравелі" ні пасля крызісу 2009 году, ні пасля крызісу 2011 году. Зараз мы ўжо не расцём, а толькі пазбягаем валютнага крызісу і глыбокай рэцэсіі за кошт пазыкаў - а нашыя канкурэнты, магчыма, ужо робяць высновы з сваіх памылак, што вельмі падобныя да колішніх нашых.
Дадатковая інфармацыя
Што акрамя нафтапрадуктаў мы экспартуем ва Украіну? Даволі істотную ролю адыгрываюць угнаенні - летась мы іх прадалі Украіне на 150 млн долараў. Усе іншыя таварныя групы маюць меншую вагу, хоць асобныя з іх займаюць даволі істотную ролю ва ўкраінскім імпарце. Напрыклад, пастаўкі з Беларусі асобных харчовых і хімічных прадуктаў складаюць 10-15% ад імпарту гэтых тавараў. Доля традыцыйных для Беларусі тавараў: тэкстылю, трыкатажу, драўніны, дываноў, вырабаў з чорных металаў і нават транспартных сродкаў - істотна зменшылася за апошнія 10-15 год. Адначасова мы заўважна палепшылі пазіцыі па мясных, рыбных і малочных вырабах, але экспарт гэтых тавараў невысокі: у 2013 годзе іх пастаўкі з Беларусі ва Украіну склалі 41 і 19 млн долараў адпаведна (групы ТН ВЭД 04 і 16). Дзеля параўнання, экспарт у Расію па гэтых таварных пазіцыях у 2013 годзе дасягнуў 2,2 і 0,5 млрд долараў - адпаведна, у 53 і 26 разоў больш, чым іх экспарт ва Украіну.