Паспелi да дажджоў
Не думаюць здаваць верхнядзвінскія льнаводы пазіцыі і сёлета. І першы значны крок да гэтага зроблены: уклаліся ў аптымальныя тэрміны сяўбы. На палетках з «паўночным шоўкам» было занята звыш дзесяці адзінак тэхнікі. Вызначыліся механізатары Ігар Рынкевіч — на падрыхтоўцы глебы, Аляксандр Філіпенка і Дзмітрый Падольскі — на сяўбе.
Кіраваў усім працэсам галоўны тэхнолаг, вядучы аграном завода Юрый Губанаў. Яго асабліва ўсцешыла тое, што адсеяліся да зацяжных дажджоў. А іх за тры дні выпала 180 працэнтаў дэкаднай нормы.
Да непагадзі, па словах намесніка начальніка райсельгасхарчу па раслінаводству Люцыі Грэсько, паспелі пасеяць не толькі лён, але і зерневыя, рапс. І гэта пры тым, што давялося перасяваць з-за вымярзання 4,5 тысячы гектараў азімых зерневых і рапсу.
Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»
НА ЗДЫМКУ: лепшыя сеяльшчыкі ААТ «Верхнядзвінскі льнозавод»
Аляксандр ФІЛІПЕНКА і Дзмітрый ПАДОЛЬСКІ.
Фота Ганны ЗІМАЦКАЙ