Землякам-абаронцам з павагай
У Дзень Перамогі ў магазінах Мінска ветэраны атрымаюць скідкі.
Акцыю падтрымалі чатыры буйныя гандлёвыя аб’екты. Так, у ЦУМе 8-га і 9 мая абаронцы Айчыны змогуць купіць усе тавары на 15 працэнтаў танней. Такі ж прэзент яны атрымаюць і 8 мая ва ўнівермагу «Беларусь». 9 мая ветэранаў, што наведаюць ГЦ «Кірмаш», чакае 10-працэнтная скідка на нехарчовыя тавары. Акрамя таго, да 11 мая ў ГУМе працягваецца акцыя, па якой ветэраны змогуць набыць іх на 25 працэнтаў танней.
Скідкі на тавары і паслугі атрымаюць і брэсцкія ветэраны. На працягу мая—ліпеня хімчысткі, цырульні, пральні будуць абслугоўваць іх за паўцаны або на 20 працэнтаў танней.
Дарэчы, у святочныя дні некаторыя магазіны Брэстчыны падораць землякам-абаронцам дысконтныя карткі на скідку 3—6 працэнтаў.