Ад 2 красавіка даражэе праезд на чыгунцы
31.03.2014
—
Новости Экономики

Фота avtosfera.info
У сярэднім, кошты на праезд павысяцца на 30 %.Дырэктар Маладзечанскага чыгуначнага вакзала Аляксандр Савачкін паведаміў, што павышэнне тарыфаў адбудзецца сёлета двойчы: 2 красавіка і прыкладна ў канцы лета.
− Праезд да Мінска будзе каштаваць каля 10 000 тысяч. І па астатніх напрамках кошты вырастуць ненашмат, прыкладна ў 1,33 раза, − удакладнілі на чыгунцы.
Перад гэтым, праезд на чыгунцы даражэў 10 лістапада. Тады тарыфы павысіліся на 27-50% у залежнасці ад відучыгуначнай лініі.