У крамах пераважае імпартны льняны алей

Источник материала:  

Лён не выкарыстоўваюць напоўніцу.

Бюджэтныя сродкі на закупку сельгастэхнікі і абсталявання часта выкарыстоўваюць неэфектыўна.

Падчас маніторынгу Камітэт дзяржкантролю выявіў у некаторых арганізацыях такія выпадкі.

У снежні 2011 года Красненскі льнозавод набыў ільноўборачны камбайн коштам амаль 3450 мільёнаў рублёў. Пакупка адбылася ў межах Рэспубліканскай праграмы аснашчэння сучаснай тэхнікай і абсталяваннем арганізацый аграпрамысловага комплексу.

Але з-за няспраўнасці гідраўлікі камбайн для ўборкі лёну не выкарыстоўвалі ні ў 2012, ні ў 2013 гадах. Праўда, гаспадар спрабаваў парамантаваць апарат.

Цэх працуе неэфектыўна

Падобная сітуацыя склалася і на Валожынскім ільнокамбінаце. З-за няспраўнасці гідраўлікі льноцерабілкі змаглі пацерабіць толькі 3,5 гектара лёну. Апарат каштуе каля 1280 мільёнаў рублёў.
Цэх па вытворчасці льнянога алею працуе неэфектыўна. Для таго, каб яго пабудаваць, спатрэбілася шматмільярдная дзяржаўная падтрымка.

З-за недахопу сыравіны летась перапрацавалі толькі 252 тоны льнасемя, а гэта толькі 15% магутнасцяў цэха.

Камбінат атрымаў 61 тону льнянога алею, які ў асноўным прадавалі для тэхнічных патрэб. А ў крамах пераважае імпартны льняны алей.

Адсюль вынікае стратная праца цэха.

Купіў за мільёны – паставіў у склад

“Пруднікі-Агра” Мядзельскага раёна ў 2007 годзе набыло за кошт бюджэту даільна-малочны блок за 350 мільёнаў рублёў. Больш за шэсць год яму не знаходзяць прымянення, блок захоўваюць на складзе.
Больш за паўгода не выкарыстоўваюць даільна-малочны блок на малочнатаварнай ферме “Старына” таварыства “Слабадская зара”. На яе рэканструкцыю ў 2012-2013 гадах аддалі мільярды з бюджэту.

←Число организованных белорусских туристов, выезжавших за рубеж в 2013 году, увеличилось почти на 44%

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика