З чацвярга бензін падаражэў на 3–5%
05.12.2013
—
Новости Экономики
Гэта чацвёртае падаражанне паліва цягам года. Апошняе адбылося 17 верасня.
Бензін АІ-92 будзе каштаваць 8600,
АІ-95 – 9300,
дызпаліва – 9400 рублёў,
еўрадызель – 9600 рублёў,
зімовае дызпаліва "Арктыка" – 10900.
Рост цэнаў на бензін абумоўлены інфляцыяй і дэвальвацыяй рубля. Яго курс з 8500 на пачатку года знізіўся да амаль 9400 на сёння і працягвае зніжацца.
"Наша ніва".
Фота nastol.com.ua