80% тавараў на маладзечанскіх рынках не адпавя­дае тэхрэгламенту

Источник материала:  

На маладзечанскім рынку райспажыўтаварыства.

Аддзел дзяржнагляду правёў праверку на рынках Маладзечна.

Аддзел дзяржнаглядуў Маладзечне Інспекцыі дзяржстандарту па Мінскай вобласці і Мінску ў першай дэкадзе лістапада правёў маніторынг на чатырох рынках.

Маладзечна: рынак райспажыўтаварыства, “Гандлёва-будаўнічая кампанія” (рэчавы рынак), “Модуль” і гандлёвы дом “Тройка”.

Сярод правераных 33-х індывідуальных прадпрымальнікаў парушэнні заўважылі ў 28. Праверылі трыкатажныя вырабы, адзенне, мужчынскае і жаночае, тканіны, камплекты пасцельнай бялізны, коўдры і пледы.

Усяго праверылі 2544 найменні прадукцыі лёгкай прамысловасці, а з парушэннямі былі 2063 найменні. Гэта 80% тавараў.

Пацвярджэнне адпаведнасці тавараў лёгкай прамысловасці патрабаванням тэхрэгламенту Мытнага саюза мелі не больш за 15% правераных, прычым толькі на частку прадукцыі, якая рэалізуецца. Практычна ва ўсіх індывідуальных прадпрымальнікаў выявілі парушэнні ў частцы маркіроўкі тавараў: на вырабах адсутнічала інфармацыя аб вытворцы, яго месцазнаходжанні, аб складзе сыравіны і спосабах догляду за вырабамі, не пазначаная дата вырабу і г.д. Адсутнасць ўсёй гэтай інфармацыі − парушэнне артыкула 7 Закона Беларусі “Аб абароне правоў спажыўцоў” і артыкула 9 ТР МС 017/2011.

Аднак у адзінкавых выпадках прадпрымальнікі мелі арыгіналы ці копіі сертыфікатаў адпаведнасці або дэкларацыі аб адпаведнасці патрабаванням тэхнічнаму рэгламенту. Некаторыя тавары мелі маркіроўку адзіным знакам абарачэння прадукцыі на рынку Мытнага саюза або нацыянальнымі знакамі адпаведнасці краін МС.

У ходзе маніторынгу 1-3 і 9 лістапада аддзел дзяржнагляду (Маладзечна) Інспекцыі дзяржстандарту па Мінскай вобласці і Мінску выдаў рэкамендацыі 85% ахопленых маніторынгам індывідуальных прадпрымальнікаў па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

На рынках правялі тлумачальную работу з тым, як атрымліваць дакументы аб пацвярджэнні адпаведнасці і даваць спажыўцам дакладную інфармацыю пра бяспеку і якасць тавараў, якія рэалізуюцца.
Вызначаны тэрмін, па заканчэнні якога індывідуальныя прадпрымальнікі павінны праінфармаваць наглядны орган аб выкананні рэкамендацый.

Для індывідуальных прадпрымальнікаў –− плацельшчыкаў адзінага падатку – да 1 ліпеня 2014 года спрошчаны парадак пацвярджэння адпаведнасці прадукцыі легпрама патрабаванням ТР МС 017/2011.

Да гэтай даты ўсе ўдзельнікі рынку ў поўным аб’ёме павінны забяспечыць выкананне патрабаванняў дадзенага тэхнічнага рэгламенту.

Ужо больш за год у Мытным союзе (МС) дзейнічае новы тэхнічны рэгламент на прадукцыю лёгкай прамысловасці (ТР МС 017/2011 “Аб бяспечнасці прадукцыі лёгкай прамысловасці). Згодна з ім, рэчы, які дакранаюцца да скуры, павінны быць прамаркіраваныя адзіным знакам звароту на рынку МС ці мець сертыфікат адпаведнасці бяспекі і якасці. Іншыя прадметы гардэроба з тканіны павінны мець дэкларацыю аб адпаведнасці.

Аксана ПЯРШАЕВА, галоўны дзяржаўны інспектар Інспекцыі дзяржстандарту па Мінскай вобласці і г. Мінску, г. Маладзечна.

Фота Настассі РОЎДЫ.

←Предприятия легпрома на конференции в Минске рассмотрят возможности для развития экспорта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика