Еўрапейскі шык і беларуская якасць

Источник материала:  

Як аб’яднаць іх у айчынным гандлі?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукалі кіраўнікі і супрацоўнікі Мінгандлю рэспублікі, Белкаапсаюза, Белдзяржхарчпрама, прадстаўнікі ўлады ў час выязной калегіі міністэрства, дзе былі падведзены вынікі працы галіны і падпарадкаваных арганізацый за 9 месяцаў года і абмеркаваны планы на будучае.

Пакуль Магілёўшчына па паказчыках далёка не лідар у Беларусі, але тут не проста нарошчваюць тэмпы развіцця гандлю, а шукаюць розныя, часам неардынарныя, шляхі да таго, каб зацікавіць пакупніка магчымасцю атрымаць шырокі спектр паслуг. Калегі ацанілі крэатыў ААТ «МагілёўАтракцыёны», якое першым у горадзе адкрыла цэнтр сямейнага адпачынку. А дырэктар «Армады Аўта» Андрэй Сікорскі расказаў, што прадпрыемства сёння прадастаўляе цэлы комплекс паслуг — ад продажу аўтамабіляў да іх поўнага абслугоўвання. Працуе яно з рознымі катэгорыямі грамадзян: і тымі, хто шукае машыну бізнес-класа, і тымі, у каго даходы ніжэй за сярэдні. Гэта палітыка дае свае вынікі: за 10 месяцаў 2013-га выручка кампаніі ў параўнанні з такім жа перыядам мінулага года ўзрасла амаль у тры разы.

— На Магілёўшчыне вельмі актыўна развіваецца і сеткавы гандаль, — адзначыла начальнік упраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Інэса Караткевіч. — Такія магазіны ў асноўным атрымліваюць прапіску у спальных раёнах гарадоў — для большай зручнасці пакупнікоў.

Як, напрыклад, гіпермаркет «Суседзі», які адчыніўся ў абласным цэнтры ў верасні гэтага года. Намеснік дырэктара кіруючай кампаніі «Лібрэтык» Робертас Шуляўскас расказаў, што асаблівая ўвага надаецца забеспячэнню магазіна беларускімі таварамі.

— У цэлым у структуры рознічнага тавараабароту краіны доля беларускай прадукцыі складае 65 працэнтаў. Але ў 2012-м лічба была большая — 71,7 працэнта. Прычына зніжэння пакупніцкага попыту на айчынныя тавары шматвектарная, — адзначыў міністр гандлю Беларусі Валянцін Чаканаў. — У першую чаргу беларускім прадпрыемствам не хапае якаснай рэкламы. Немалое значэнне маюць упакоўка, таварны выгляд. Асабліва гэта тычыцца айчынных садавіны і гародніны.

На вынік рэалізацыі беларускіх тавараў таксама ўплываюць нядобрасумленнасць уладальнікаў гандлёвых аб’ектаў, лічыць кіраўнік ведамства. Гандлёвая інспекцыя міністэрства за 3 апошнія месяцы зрабіла 715 праверак і ў 93 працэнтах выпадкаў выявіла парушэнні — як у крамах буйных сетак, так і ў сельскіх. «Ёсць сур’ёзныя недахопы ў працы персаналу магазінаў. Гэта лянота, безадказнасць, хамства, нізкі ўзровень падрыхтоўкі, — удакладніў міністр. — Такія факты — сведчанне патурання з боку кіраўнікоў упраўленняў гандлю на месцах».

Валянцін Чаканаў нагадаў, што патрабаванні да гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання сёння велізарныя. «Мы павінны накіраваць нашы сілы на безумоўнае выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы і ўрада па насычэнні магазінаў усім неабходным. У першую чаргу — айчыннымі таварамі і паслугамі. Самая пільная ўвага таксама надаецца імпартазамя-шчэнню, прамым замежным інвестыцыям, пытанням фінансавага стану гандлёвых прадпрыемстваў, якасці абслугоўвання пакупніка і іншым», — адзначыў Валянцін Сяргеевіч.

На здымку: магазін «Суседзі» карыстаецца папулярнасцю ў маленькіх і дарослых магіляўчан.

Фота: Святлана МАРКАВА

←"Евроопт" застроит Минск, получив поддержку на 150 млн долларов от Сбербанка России

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика