Ад сёння павялічылася базавая велічыня
01.10.2013
—
Новости Экономики
Базавая велічыня ад 1 кастрычніка вырасла на 30 тыс. рублёў і склала 130 тыс. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 842 ад 26 верасня 2013 года, паведамляе БЕЛТА.
Папярэдні раз базавая велічыня была павялічана 1 красавіку 2012 г.. Тады яна вырасла з 35 тыс. да 100 тыс.
Базавая велічыня - гэта ўмоўная адзінка, якая была ўведзена ў Беларусі з 2002 года. Яна ўжываецца для вылічэння многіх паказчыкаў і нарматываў у сферы працоўных праваадносін, вызначае памер штрафаў і пошлін.
З яе павелічэнне вырастуць усе штрафы і выплаты, у тым ліку за парушэнне правілаў дарожнага руху.
"НН" паводле БелТА.
Фота news.mail.ru.