Ад заўтра павышаюцца тарыфы на прыгарадны праезд
30.09.2013
—
Новости Экономики
Цяпер за кіламетр на цвёрдым сядзенні давядзецца заплаціць 446 рублёў, на мяккім – 464.
− Да Вілейкі з Маладзечна крыху іншыя расцэнкі: 344 на цвёрдым сядзенні і 356 − на мяккім.
Такім чынам, да Вілейкі білет каштуе 9 300 рублёў, да Валожына 16 500, да Радашкавічаў 16 950.
На маршруткі пакуль кошт білетаў не павышаецца. Праязны на месяц у Маладзечне можна будзе набыць за 96 400 рублёў, дэкадны будзе каштаваць 33 900, − паведаміла начальнік маладзечанскага аўтавакзала Людміла Бастынец.
На пытанне аб павышэнні коштаў за праезд у цягніках і электрычках начальнік маладзечанскага чыгуначнага вакзала Аляксандр Савачкін адказаў, што пакуль такога распараджэння няма.
Зоя Хруцкая.
Фота з сайта www.tunnel.ru.
Чытайце яшчэ на гэтую тэму: Ад 1 кастрычніка падаражэе праезд