Зэканомілі...

Источник материала:  

Каля 600 адзінак запасных частак для матацыклаў, мапедаў і велатэхнікі, маторнага масла для бензапіл, аснашчэння лодак з ПВХ-матэрыялаў, а таксама ўласнага мікрааўтобуса «рэно» пазбавіўся наш суграмадзянін, вяртаючыся з Украіны.

У пункце мытнага афармлення «Новая Гута» Гомельскай мытні вадзіцель заявіў службоўцам, што ў яго аўтамабілі няма тавараў, якія неабходна дэклараваць. Тым не менш пры мытным даглядзе, праведзеным мытнікамі сумесна з супрацоўнікамі аддзялення пагранічнага кантролю, было засведчана, што сем пасажыраў мікрааўтобуса набылі ў суседняй дзяржаве чатыры лодкі з ПВХ і іншыя прадметы доўгачасовага карыстання. Да ўсяго пад абшыўкай салона пры яго дэмантажы была выяўлена вялікая колькасць тавараў, схаваных ад дагляду. Згодна з адміністратыўным заканадаўствам аўтамабіль і тавары, якія перамяшчаліся з парушэннем яго патрабаванняў, коштам каля 159 мільёнаў рублёў канфіскаваны. Іх канчатковы лёс вырашыць суд.

←Кредит на жилье: самые выгодные и востребованные предложения банков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика