Сярэдняя заработная плата ў Мінскай вобласці – амаль 4 мільёны 900 тысяч рублёў
24.05.2013
—
Новости Экономики
![](http://www.21.by/pub/news/2013/05/1369390802587154.jpg)
Мінская вобласць на другой пазіцыі. На першай – Мінск, дзе сярэдні заробак – больш за 6 мільёнаў 300 тысяч рублёў.
Трэцяе месца займае Гомельская вобласць з заробкам амаль 4 мільёны 800 тысяч рублёў.
Потым ідзе Гродзенская вобласць (каля 4 мільёнаў 400 тысяч рублёў), Віцебская (4 мільёны 350 тысяч рублёў), Магілёўская, дзе крыху больш за 4 мільёны 300 тысяч рублёў.
На апошнім месцы знаходзіцца Брэсцкая вобласць (каля 4 мільёнаў 250 тысяч рублёў).
Паводле БелТА.
Фота content.onliner.by