На заводзе ў Ілаве перапрацавалі 60 тон бярозавіку
24.04.2013
—
Новости Экономики
На ўнітарным прадпрыемстве “Ілаўскае” на Мядзельшчыне на сярэдзіну тыдня перапрацавалі каля 60 тон бярозавага соку. Пастаўляюць яго з Валожынскага, Вілейскага і Бягомльскага лясгасаў.
На прадпрыемстве выпускаюць сок бярозавы з цукрам, з лімонам і цукрам, бярозава-буяковы, бярозава-журавінавы, бярозава-чорнапарэчкавы і бярозава-чырвонапарэчкавы.
– Летась нарыхтавалі малінавы сок, і сёлета распрацавалі рэцэптуру новага віду прадукцыі – соку бярозава-малінавага з цукрам. Будзем яго таксама выпускаць, – паведаміла інжынер па якасці УП “Ілаўскае” Івона Януковіч. – Сокі паступяць у продаж пад гандлёвай маркай "Я люблю Ілава”.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота firstwomen.info