Упершыню ў рэгіёне зрабілі каву з вітамінамі
04.03.2013
—
Новости Экономики

Цяпер ранішняя пахучая кава стане не толькі прыемным, але і карысным напоем.
Да распрацовак мінулага года - кавы з цыкорыем - ашмянскае прадпрыемства "Белкава" дадало яшчэ адну навінку - кававы напой з вітамінамі групы В і вітамінам С.
Бадзёра-вітамінная прадукцыя будзе пастаўляцца на айчынны рынак. А пазней яе плануюць рэалізоўваць на экспарт.
Наталля ВАЛЫНЕЦ.
Фота tapeta-ziarenka-filizanka-kawa.na-pulpit.com