За студзень заработная плата жыхароў Міншчыны панізілася амаль на 5%
Рэальная заработная плата, разлічаная з улікам росту цэн на тавары і паслугі, за месяц знізілася на 5%.
Сёлета ў студзені намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата на Міншчыне дайшла да 4 мільёнаў 307 тысяч рублёў. Але за год яна павялічылася на 37,2%.
Студзеньскія сярэднямесячныя заробкі ў розных сферах дзейнасці (ад самых меншых да самых большых):
2 мільёны 980 тысяч рублёў – ва ўстановах адукацыі;
3 мільёны 128 тысяч рублёў – у арганізацыях грамадскага харчавання;
3 мільёны 179 тысяч рублёў – у арганізацыях бюджэтнай сферы;
3 мільёны 369 тысяч рублёў – у арганізацыях аховы здароўя;
3 мільёны 372 тысячы рублёў – у арганізацыях сельскай гаспадаркі;
4 мільёны 664 тысячы рублёў – у арганізацыях транспарту;
5 мільёнаў 287 тысяч рублёў – на прамысловых прадпрыемствах;
5 мільёнаў 431 тысяча рублёў – апрацоўчая прамысловасць;
5 мільёнаў 479 тысяч рублёў – горназдабыўная прамысловасць;
5 мільёнаў 502 тысячы рублёў – у будаўнічых арганізацыях;
6 мільёнаў 721 тысяча рублёў – металургічная вытворчасць;
8 мільёнаў 576 тысяч рублёў – хімічная вытворчасць.
Паводле БелТА.
Фота s1.n1.by