Будынак міліцыі ў Слоніме прадалі расіяніну

Источник материала:  
26.02.2013 09:37 — Новости Экономики

Будынак міліцыі ў Слоніме прадалі расіяніну

РЕГИОН-4
Будынак міліцыі ў Слоніме прадалі расіяніну
Стары будынак на вуліцы Янкі Купалы, 2, які быў пабудаваны з цэглы ў пачатку ХХ стагоддзя, прадалі на аўкцыёне жыхару Расіі. Аб гэтым нашаму карэспандэнту паведамілі ў Слонімскім райвыканкаме.

У пачатку ХХ стагоддзя двухпавярхоўны будынак на вуліцы Янкі Купалы, які тарцом выходзіць на Першамайскую вуліцу, будаваўся пад гасцініцу. Але на працягу стагоддзя ў ім была не толькі гасцініца, але і крамы, розныя канторы, райвыканкам, а апошнім часам там месцілася слонімская міліцыя.

Новы гаспадар - расіянін, які за 1,7 млрд рублёў купіў будынак, плануе з цягам часу там адкрыць гандлёвы цэнтр. 
←Межведомственная комиссия проверит эффективность работы концерна "Белнефтехим"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика