Як будзе выглядаць рэканструяваны стадыён "Дынама"
24.01.2013 12:06
—
Новости Экономики
Як будзе выглядаць рэканструяваны стадыён “Дынама”
"Еўрарадыё" знайшло "сакрэтныя" дызайн-праекты, якія ўвайшлі ў лік прызёраў. Цягам двух тыдняў выберуць пераможцу.
![Як будзе выглядаць рэканструяваны стадыён "Дынама"](http://www.21.by/pub/news/2013/01/1359025086068446.jpg)
![Як будзе выглядаць рэканструяваны стадыён "Дынама"](http://www.21.by/pub/news/2013/01/1359025086144225.jpg)
![Як будзе выглядаць рэканструяваны стадыён "Дынама"](http://www.21.by/pub/news/2013/01/1359025086242042.jpg)
![Як будзе выглядаць рэканструяваны стадыён "Дынама"](http://www.21.by/pub/news/2013/01/1359025086329726.jpg)
![Як будзе выглядаць рэканструяваны стадыён "Дынама"](http://www.21.by/pub/news/2013/01/1359025086369747.jpg)
![Як будзе выглядаць рэканструяваны стадыён "Дынама"](http://www.21.by/pub/news/2013/01/1359025086408184.jpg)
![Як будзе выглядаць рэканструяваны стадыён "Дынама"](http://www.21.by/pub/news/2013/01/1359025086473246.jpg)
![]() |
Праект стадыёна змяшчальнасцю ў 40500 чалавек |
Спецыяльная камісія ў гэтыя дні выбірае новае аблічча галоўнага стадыёна краіны. Прадстаўнікі НАК, Мінспорту, Мінгарвыканкама і Саюзу архітэктараў адабралі некалькі праектаў-намінантаў.
“Засталося вырашыць, хто будзе пераможцам. Зараз прэтэндэнтам задаюцца дадатковыя пытанні: наконт праектавання і наконт цаны, - тлумачыць дырэктар стадыёна “Дынама” Юрый Крывадубскі. - Адна карцінка - гэта толькі пачатак працы. Вельмі шмат залежыць, якой будзе цана гэтай новай арэны”.
Сам дырэктар “Дынама” не меў магчымасці шчыльна азнаёміцца з дызайн-праектамі рэканструкцыі і не засядае ў камісіі. Работы не распаўсюджваліся ў Сеціве і для шырокага прагляду неабыякавых заўзятараў.
Аднак "Еўрарадыё" знайшло гэтыя праекты-прызёры. Сярод іх ёсць работы як беларускіх, так і замежных праекціроўшчыкаў. Відаць, дзеля аб'ектыўнасці выбару выканаўцы дызайн-праектаў на плакатах не падпісаны.
![Як будзе выглядаць рэканструяваны стадыён "Дынама"](http://www.21.by/pub/news/2013/01/1359025086068446.jpg)
![]() |
А гэта (на вока) адзін з самых кампактных праектаў |
![Як будзе выглядаць рэканструяваны стадыён "Дынама"](http://www.21.by/pub/news/2013/01/1359025086144225.jpg)
![]() |
Гэта адно з самых нечаканых абліччаў "Дынама". Праўда, не зразумела, як архітэктары захавалі гістарычны кампанент |
![]() |
А тут голым вокам відаць, што праектавалі беларусы |
![Як будзе выглядаць рэканструяваны стадыён "Дынама"](http://www.21.by/pub/news/2013/01/1359025086242042.jpg)
![]() |
Гэта ўжо распаўсюджаны ў СМІ праект (на 40 тысяч гледачоў) |
![]() |
Варыянт падсветкі даху таго ж праекту |
Як расказалі ў Камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, пераможцу плануюць вызначыць цягам двух тыдняў.
Тым часам работы па дэмантажы старых канструкцый “Дынама” вядуцца паралельна з пасяджэннямі камісіі. Праўда, разбор стадыёна запавольваецца тым, што няма канкрэтнага праекту.
![Як будзе выглядаць рэканструяваны стадыён "Дынама"](http://www.21.by/pub/news/2013/01/1359025086329726.jpg)
Яшчэ першага снежня на стадыёне правялі суботнік: знялі старыя сядзенні з брыля. Мінула ўжо блізу двух месяцаў, і на вока з таго часу не шмат скранулася з месца.
![Як будзе выглядаць рэканструяваны стадыён "Дынама"](http://www.21.by/pub/news/2013/01/1359025086369747.jpg)
Аднак прадпрымальнікаў, якія гандлявалі на ўзвышшы ля цэнтральнага ўвахода (тэрыторыя прымыкае да брыля), адтуль ужо перавялі.
![Як будзе выглядаць рэканструяваны стадыён "Дынама"](http://www.21.by/pub/news/2013/01/1359025086408184.jpg)
“Вунь працаваў наверсе, зараз усіх перасунулі ўніз, - паказвае на свой гандлёвы бокс адзін з прадпрымальнікаў. — У інтэрнэце я бачыў некаторыя праекты рэканструкцыі. Гэта мара. Вось я прадказваю вам будучыню, гэта дакладна: нас, можа, увогуле выганяць, брыль разбураць і тут (указваючы на фасады. - Заўв. "Еўрарадыё") патынкуюць, пафарбуюць. Рэч у тым, што калі б гэта быў хакейны стадыён, ён бы ўжо даўно быў прыстойны”.
![]() |
У нізінах ваколіцаў стадыёна "Дынама" прадпрымальнікі працягваюць працаваць |
![Як будзе выглядаць рэканструяваны стадыён "Дынама"](http://www.21.by/pub/news/2013/01/1359025086473246.jpg)