Мінімальны заробак павялічыцца на 400 тысяч з новага года
18.12.2012
—
Новости Экономики
З 1 студзеня 2013 года ў Беларусі мінімальная заработная плата складзе 1 мільён 395 тысяч рублёў, паведамілі ў прэс-службе ўрада са спасылкай на пастанову Савета Міністраў №1144 ад 13 снежня.
Пагадзінная мінімальная заработная плата ў Беларусі ад 1 студзеня 2013 года ўстаноўлена ў памеры 8 тысячаў 340 рублёў.
У сваю чаргу спецыялісты Мінпрацы і сацабароны адзначылі, што памер мінімальнага заробку з’яўляецца абавязковым для наймальніка і служыць ніжэйшай мяжой аплаты працы работнікаў.
Варта адзначыць, што мінімальная заработная плата ў пачатку 2012 года была ўстаноўленая ў 1 мільён рублёў, гадзінная мінімальная зарплата – 5 тысяч рублёў.
Аддзел інфармацыі.
Фота bestac.by
Чытайце на гэтую ж тэму:
Паліклінікі і бальніцы падчас навагодніх свят будуць працаваць інакш
Рух грамадскага транспарту на Новы год