Каментар тыдня. Калi рубель упадзе, як хутка скокнуць цэны на харчаванне?

Источник материала:  
29.10.2012 12:29 — Новости Экономики

Каментар тыдня. Калi рубель упадзе, як хутка скокнуць цэны на харчаванне?

           


Каментар тыдня. Калi рубель упадзе, як хутка скокнуць цэны на харчаванне?
Як хутка можа адбіцца абясцэньванне нацыянальнай валюты на коштах на прадукты? На гэтае пытанне чытача tut.by у межах сумеснага праекту нашага партала, Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра BEROC (Кіеў) і Даследчага цэнтра ІПМ адказвае дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ Аляксандр Чубрык.

Вопрос от пользователя 9cbka:
Если доллар опять неплохо "скаканет", то через какой примерно промежуток времени ждать повышения цен на продукты питания?

Летась мы маглі назіраць за тым, як цэны на розныя групы тавараў рэагавалі на дэвальвацыю, паколькі беларускі рубель абясцэньваўся даволі доўга, а часам – і вельмі рэзка. Пачалося ўсё напрыканцы сакавіка 2011 года (вядома ж, калі браць да ўвагі не афіцыйны, а рынкавы курс). Менавіта ў сакавіку цэны ў Беларусі ў пераліку на долары дасягнулі свайго максiмуму ад пачатку 2009 году. Калі пачалася дэвальвацыя беларускага рубля, цэны ў доларавым эквіваленце, адпаведна, пачалі хутка памяншацца.

Інфляцыя пачала паскарацца на месяц пазней – у красавіку. На працягу некалькіх месяцаў цэны падвышаліся больш павольна, чым абясцэньваўся курс беларускага рубля. Напрыклад, за красавік харчаванне ўздаражэла амаль на 5%, а долар узмацніўся ў адносінах да рубля (паводле рынкавага курсу) больш чым на 30%. Так адбывалася да верасня. У кастрычніку абясцэньванне рубля ў адносінах да долара амаль спынілася, але цэны на харчаванне працягвалі расці. Карэктоўка адбывалася спачатку даволі хутка, потым запаволілася, потым – спынілася. У жніўні 2012 года цэны ў доларавым эквіваленце дасягнулі амаль 91% ад узроўня сакавіка 2011 года і спыніліся на гэтым узроўні ў верасні. Калі параўноўваць з мінулым, прыкладна гэткі ж паказчык быў у верасні 2010 года.

Такім чынам, мы можам прагназаваць, што ў выпадку, калі курс раптам рэзка “скочыць” ізноў, падвышэнне цэн на харчаванне пачнецца амаль адразу – але, верагодна, зусім не ў той ступені, што скочыць курс. Сапраўдная адаптацыя цэн да новага курсу адбываецца, калі дэвальвацыя спыняецца ці, прынамсі, сур’ёзна запавольваецца. Далей хуткасць дапасоўвання цэн да новых умоў залежыць ад таго, наколькі стабільным зрабіўся курс.

Да таго ж істотны ўплыў на хуткасць адаптацыі цэн мае іх рэгуляванне. Напрыклад, калі дзяржава рэгулюе цэны вытворцаў сельгаспрадукцыі і трымае іх нязменнымі пасля дэвальвацыі, выдаткі вытворцаў харчавання будуць расці павольна, і яны будуць павольна падвышаць цэны. Але з цягам часу дзяржава ўсе роўна будзе вымушаная карэктаваць цэны, што ў выніку прывядзе на падаражэння харчовых тавараў – гэта, напрыклад, адбылося ў жніўні 2012 года.

З іншага боку, імпартнае харчаванне можа ўздаражэць і больш значна, чым узмацняецца долар, паколькі ў цану будзе закладзеная рызыка далейшай дэвальвацыі. Таму выніковы ўплыў паводзінаў валютнага курсу залежыць і ад долі імпартных прадуктаў харчавання ў кошыку тавараў, які ўжывае Белстат для падліку індэксу спажывецкіх цэн. Больш за тое, дэвальвацыя ўплывае на структуру спажывецкага кошыка – людзі пачынаюць купляць менш імпартных тавараў, якія праз дэвальвацыю зрабіліся адносна дарагімі, ды пераходзяць да тавараў-заменнікаў унутранай вытворчасці. Доля апошніх у кошыку расце, а значыць, уплыў паводзінаў курсу на дынаміку харчовых цэн адкладаецца ў часе.

Але ці варта чакаць, што ў пэўны момант “доларавыя” цэны на харчовыя прадукты перакрочаць узровень сакавіка 2011 года ды пойдуць яшчэ вышэй? Фактычна, рост доларавых цэн на тыя ці іншыя групы тавараў – гэта тое ж самае, што і ўзмацненне рэальнага курса беларускага рубля. Менавіта рэальнае ўзмацненне нацыянальнай валюты “забівае” экспарт і спрыяе імпарту, то бок (калі пакідаць іншыя фактары па-за ўвагай) падвышае попыт на валюту ды скарачае яе прапанову. Калі гэта пакласці на беларускую рэчаіснасць, у якой стабільнасць нацыянальнай валюты вельмі ўразлівая да валютных плыняў, то можна амаль з пэўнасцю сказаць: нават калі так і адбудзецца, то доларавыя цэны на харчаванне пратрываюць на такім узроўні нядоўга – да чарговага “скачка” курса.

Экономисты ждут ваших каверзных вопросов!

Комментарий недели. Возможно ли предсказать кризис? А спровоцировать?>>>

Комментарий недели. Кто в Беларуси получает заветные 500 долларов?

Комментарий недели. Как заставить инвестора вывернуть карманы?>>>

Комментарий недели. От чего будет зависеть курс белорусского рубля>>>

Комментарий недели. Что это за экономика?>>>

←ТехноНИКОЛЬ инвестирует в производство на территории Республики Татарстан

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика