Беларуская кампанія "Ікартайм" выйграла суд у "Нэстле"
25.10.2012 13:45
—
Новости Экономики
Беларуская кампанія "Ікартайм" выйграла суд у "Нэстле"
Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь вырашыў адмовіць у іску, які кампанія "Нэстле" прад'яўляла беларускай фірме "Ікартайм". Судовая спрэчка пачалася ў жніўні 2011 года: тады "Нэстле" палічыла, што форма шклянога слоіка для кавы беларускага прадпрыемства "падобна да ступені змяшэння з таварным знакам", які належыць швейцарскай кампаніі.
Сцвярджалася, што прымяненне такога слоіка, рэклама і продаж кавы пад брэндамі "Чорнае зерне" і "Еl саfе Bаrсеlоnа" ў шкляных слоіках нібыта парушалі выключныя правы гэтай кампаніі на таварны знак № 643626. Адпаведна, "Нэстле" прасіла суд забараніць беларускаму прадпрыемству прадаваць каву ў такіх слоіках.
Кампанія ж "Ікартайм" за сабой ніякай віны не бачыла і лічыла, што зблытаць два прадукты толькі з-за формы слоіка спажывец не можа, бо ён выбірае каву па брэндзе, цане, якасці і г.д. І пераблытаць каву "Нескафэ" з брэндамі "Чорнае зерне" і "Еl саfе Bаrсеlоnа" складана — для афармлення апошніх, у прыватнасці, прымяняецца нават тэрмаўсадачная ўпакоўка, чаго няма ў іншых брэндаў.
Дзмітрый Смалякоў, камерцыйны дырэктар ЗП "Ікартайм", выказаў думку, што сапраўдная прычына падачы іску — гэта праява несумленнай канкурэнцыі на рынку, бо пасля крызісу ў 2011 годзе спажыўцы пераключыліся на больш даступную па цане каву, і кампанія "Ікартайм" са сваімі прадуктамі павялічыла долю на рынку, чым і прыцягнула ўвагу канкурэнтаў. І калі б беларуская кампанія прайграла ў судзе, то давялося б перарабляць упакоўку — а гэта ўжо сур'ёзныя выдаткі, якія маглі б скласці да 100 тысяч еўра.
Тым не менш, ацаніўшы прадстаўленыя суду доказы, судовая калегія прыйшла да высновы, што таварны знак № 643626 і слоікі для кавы "Чорнае зерне" і "Еl саfе Bаrсеlоnа" не ствараюць аднолькавага зрокавага ўражання і не асацыююцца адзін з адным, а значыць, спажывец не можа іх зблытаць.
Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў кампаніі "Ікартайм", яны, натуральна, рады што Вярхоўны суд прыняў іх бок:
— Вядома, мы задаволены рашэннем суда і лічым яго справядлівым. Працэс быў доўгі і цяжкі, бо "Нэстле" — гэта транснацыянальная карпарацыя з вялізнымі фінансавымі рэсурсамі і вопытам падобных працэсаў у іншых краінах. А наша кампанія, нягледзячы на значны вопыт працы, першы раз аказалася ў такой сітуацыі, — пракаментаваў Дзмітрый Смалякоў і дадаў, што больш "палкі ў колы" пакуль ніхто не ставіць і на беларускім рынку кавы складваецца сумленная канкурэнцыя.
Фото с сайта otzovik.com |