Павышаныя цэны на мяса

Источник материала:  

Міністэрства эканомікі з 4 кастрычніка падвышае на 29,3–30% максімальныя адпускныя цэны на свініну і ялавічыну.

Пра гэта паведамляе "Радыё Свабода”.  Лімітавая адпускная цана на тушу ялавічыны складзе 31 694 рублі за 1 кг (рост на 30,6%), на свініну — 30,4 тыс. за 1 кг (рост на 29,3%).

Раней цэны на мяса падвышалі 17 мая – на 34,7%.

У Міністэрстве эканомікі патлумачылі, што цэны на мяса павышаныя для таго, каб своечасова закласці яго ў мінскі стабілізацыйны фонд. Гэта дазволіць бесперабойна забяспечваць свінінай і ялавічынай сталоўкі прадпрыемстваў, бальніц і навучальных устаноў.

Паводле радыё “Свабода”.

Фота bymedia.net

←В Могилевской области подорожал проезд

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика