Ад 3 кастрычніка на беларускіх аўтазапраўках падаражэла паліва

Источник материала:  

Ад 3 кастрычніка на беларускіх аўтазапраўках падаражэла паліва. Папярэдняе падаражанне прайшло ў чэрвені.

Канцэрн «Белнафтахім», у прыватнасці, паведамляе, што зацверджаныя новыя адпускныя і рознічныя цэны на нафтапрадукты.

Рознічныя цэны на бензін і дызельнае паліва, што рэалізуюцца праз АЗС, павялічыліся ў сярэднім на 5 працэнтаў і з 3 кастрычніка 2012 г. складаюць за 1 літр:

Нармаль-80 - 6750 рублёў,

АІ-92 - 6950 рублёў,

АІ-95 - 7500 рублёў,

дызпаліва - 7650 рублёў,

дызпаліва Еўра-5 - 8050 рублёў.

Перагляд цэн на нафтапрадукты, тлумачыць "Белнафтахім", зроблены ў сувязі з ростам цаны на нафтавую сыравіну (на 19% у параўнанні з узроўнем чэрвеня 2012 г., калі рабілася папярэдняя карэкціроўка цэн на нафтапрадукты), а таксама ў мэтах паэтапнага збліжэння цэн на тавары ў краінах Мытнага саюза і павышэння эфектыўнасці працы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў для забеспячэння магчымасці далейшай мадэрнізацыі вытворчасці.

Аддзел інфармацыі.

←Миссия МВФ приедет в Беларусь в конце октября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика