Дзеці цягнуць беларусаў на дно

Источник материала:  
Можна канстатаваць - сем’і з дзецьмі ў Беларусі часцей маюць сур’ёзную патрэбу ў грашах, а кошты на дзіцячыя тавары растуць непамерна заробкам.

Згодна са статыстычнымі дадзенымі, колькасць малазабяспечаных людзей ў 2012 годзе скарацілася ў параўнанні з дэвальвацыйным 2011 годам. На жаль, гэта не сведчыць аб тым, што беларусы сталі жыць лепш. Тая ж статыстыка прызнае, што сем’і, якія выхоўваюць дзяцей, сталі куды часцей мець патрэбу ў грошах. Нават у Мінску, дзе заробкі традыцыйна самыя высокія па краіне, сем’і з дзецьмі складаюць вялікі працэнт ад колькасці малазабяспечаных.

“Кансервы мясныя для дзіцячага і дыетычнага харчавання ў параўнанні са снежнем 2011 года выраслі ў кошце на 17%, дзіцячыя малочныя сумесі - на 16,7%, дзіцячыя кашы - на 16%, фруктовыя кансервы - на 15%”, -- паведамляе “Заўтра тваёй краіны”.

Іншая праблема, з якой сутыкаюцца бацькі, гэта вопратка для малых. Кошты на адзенне растуць не так хутка, як на ежу, але ўсё роўна застаюцца высокімі. Істотна ўзраслі кошты на дзіцячыя тавары, канцэлярую і цацкі.

←Завтра обсудят условия пребывания Суда ЕврАзЭС в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика