Адпускныя цэны на нізкатлустыя малочныя прадукты ў Беларусі павышаюцца ў жніўні на 35 працэнтаў

Источник материала:  

Гранічныя максімальныя адпускныя цэны на нізкатлустыя віды малочных прадуктаў у Беларусі павышаюцца ў жніўні на 35 працэнтаў, а ў верасні на 4 працэнты.

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі Беларусі ад 31 ліпеня 2012 года нумар 68, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле сувязей з грамадскасцю Мінэканомікі.

Каменціруючы гэту пастанову, у міністэрстве адзначылі, што вытворчасць малака невысокай тлустасці і малочных прадуктаў без дабавак апошнім часам практычна спынілася ў сувязі з іх стратнасцю. І гэтыя прадукты, якія прынята называць "сацыяльным малаком", практычна адсутнічаюць на прылаўках магазінаў. Для павышэння зацікаўленасці вытворцаў у павелічэнні выпуску такіх прадуктаў пастановай нумар 68 павышаюцца гранічныя максімальныя адпускныя цэны на іх. Гэта датычыцца малака і кефіру тлустасцю да 3,5 працэнта, смятаны тлустасцю да 25 працэнтаў, тварагу тлустасцю да 9 працэнтаў без смакавых дабавак і напаўняльнікаў.

Так, напрыклад, гранічная максімальная адпускная цана на літр малака тлустасцю 1,5 працэнта ў поліэтыленавым пакеце ў жніўні будзе павышана з Br1415 да Br1910. Гэта значыць, што вытворцы змогуць падняць адпускную цану на свой тавар да гэтай мяжы пры продажы гандлёвым арганізацыям. У магазінах паўтарапрацэнтнае малако без дабавак будзе адпаведна даражэйшае, да яго вартасці будзе дабаўлена гандлёвая надбаўка (да 11 працэнтаў), ПДВ (10 працэнтаў), а таксама кошт упакоўкі, калі гэта не поліэтыленавы пакет.

Акрамя таго, гэтай пастановай Мінэканомікі прадугледжана магчымасць павышэння на 4 працэнты ў месяц арганізацыямі-вытворцамі ў жніўні і верасні 2012 года адпускных цэн на высакатлустыя віды малака, кефіру, смятаны, тварагу, а таксама на названыя малочныя прадукты са смакавымі дабаўкамі і напаўняльнікамі.

У міністэрстве нагадалі, што да гэтага часу дзейнічала норма пастановы нумар 35 аб неперавышэнні малакаперапрацоўчымі арганізацыямі ўзроўню адпускных цэн на высакатлустыя віды малочных прадуктаў, а таксама на малочныя прадукты са смакавымі дабаўкамі і напаўняльнікамі. Гэты ўзровень цэн быў устаноўлены для іх 29 красавіка 2012 года. Новай пастановай ім дадзена такая магчымасць - павысіць цэны, каб кампенсаваць павелічэнне кошту малочнай сыравіны.

Пастанова Мінэканомікі нумар 68 уступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання - з 11 жніўня 2012 года (афіцыйнае апублікаванне на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі - 10 жніўня 2012 года).

БелТА.

←Предельные отпускные цены на низкожирную молочную продукцию в августе повышаются на 35%, в сентябре — на 4%

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика